Как работает новый сервис «Белтехосмотра», который дает возможность отследить сроки действия разрешения на допуск к движению

Падказка ў патрэбны момант

УП «Белтэхагляд» спрасцiла працэдуру праверкi тэрмiну дзеяння дазволу на допуск аўто да руху. На афiцыйным сайце з'явiлася спецыяльная форма пошуку, у якую дастаткова ўвесцi рэгiстрацыйны знак транспартнага сродку. Пасля гэтага на экране адразу ж адлюструюцца марка i мадэль транспартнага сродку, а таксама дата заканчэння дазволу на допуск яго да руху. Даныя абнаўляюцца штодня па буднях i актуальныя толькi на момант атрымання вынiкаў. Новы сэрвiс грунтуецца на магчымасцях распрацаванай раней УП «Белтэхагляд» уласнай аўтаматызаванай iнфармацыйнай сiстэмы.

У спецыяльную форму пошуку дастаткова ўвесцi толькі рэгiстрацыйны знак транспартнага сродку.

Прыём у асабiстым кабiнеце

Неўзабаве на афiцыйным сайце прадпрыемства з’явiцца новы раздзел «Асабiсты кабiнет», дзе будзе магчыма падключыць апавяшчэнне, напрыклад, па СМС аб заканчэннi тэрмiну дазволу на допуск аўто да руху. У асабiстым кабiнеце таксама захаваецца поўная гiсторыя праходжання ўсiх вашых тэхаглядаў.

Дырэктар УП «Белтэхагляд» Юрый Лянчэўскi ўдакладнiў карэспандэнту «Р», што пераважная большасць аўтаўладальнiкаў перастала iгнараваць тэхагляд, таму сёлета — пiк выдадзеных дазволаў:

Дырэктар УП «Белтэхагляд» Юрый Лянчэўскi: «Маем намер цалкам перавесцi праходжанне тэхагляду на электронны дакументаабарот».

— З 1 студзеня гэтага года адменена дзяржпошлiна за ўдзел у дарожным руху, вадзiцелi тут жа выстраiлiся ў чаргу прайсцi тэхагляд. За студзень — люты мы выдалi каля 350 000 дазволаў на ўдзел транспартных сродкаў у дарожным руху. Другi ўсплёск актыўнасцi аўтаўладальнiкаў здарыўся, калi ў сродках масавай iнфармацыi з’явiлася iнфармацыя, што камеры фотафiксацыi ў тым лiку змогуць правяраць i тэхагляд. У сакавiку — красавiку мы выдалi ўжо паўмiльёна дазволаў: з самай ранiцы аўтаўладальнiкi займалi чэргi i ў некаторых выпадках праводзiлi ў iх па 12 гадзiн. Аднак пакуль такая сiстэма не пачала працаваць, а толькi прайшла праверку ў тэставым рэжыме. Вадзiцелi гэта зразумелi i трохi супакоiлiся — за кожны летнi месяц мы выдавалi крыху больш за сотню тысяч дазволаў.

Пераважная большасць аўтаўладальнiкаў перастала iгнараваць тэхагляд, таму сёлета — пiк выдадзеных дазволаў.

Пераходзiм у анлайн

УП «Белтэхагляд» пастаянна працуе на тое, каб спрасцiць працэдуру праходжання тэх-агляду. Паступова адыходзiць ад лiшнiх папер. Ужо скасаваны сертыфiкаты аб праходжаннi тэхагляду, не патрэбна вадзi-цельская медыцынская даведка для праходжання лiнii, а дазвол зараз не прыклейваецца на лабавое шкло. У найблiжэйшы час вадзiцелi змогуць сэканомiць час яшчэ i на афармленнi даку-ментаў. Прадпрыемства распрацавала электронны бланк дыягнастыч-най карты, якi не патрабуе раздрукоўкi. Яна неабходная асаблiва iнжынерам УП «Белтэхагляд» для правядзення iдэнтыфiкацыйных работ з аўтамабiлямi.

— Мы дапрацавалi наша праграмнае забеспячэнне для таго, каб дыягнастычная карта захоўвалася ў электронным выглядзе ў нашай сiстэме, — працягвае Юрый Лянчэўскi. — I ўжо на 100 станцыях правялi эксперымент па афармленнi электроннай дыягнастычнай карты без выдачы папяровага экзэмпляра.

УП «Белтэхагляд» пастаянна працуе на тое, каб спрасцiць працэдуру праходжання тэхагляду.

Далей — больш: прадпрыемства мае намер цалкам перавесцi праходжанне тэхагляду на электронны дакументаабарот. Сёння вы ўжо можаце анлайн запiсацца на праходжанне лiнii, па карце дыстанцыйна аплацiць дазвол i кантрольна-дыягнастычныя работы. А супрацоўнiк УП «Белтэхагляд» па вашым жаданнi можа сам прайсцi лiнiю. У будучым жа працэдура праходжання тэхагляду дапоўнiцца анлайн-праверкай рэгiстрацыi аўто i страхоўкi. Пакуль за вас праходзяць лiнiю i разбiраюцца з дакументамi, зможаце выпiць кавы i падумаць пра iншыя справы.

ikras@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter