Рабiць запасы на зiму ўласцiва большасцi жыхароў краiны. Яно i праўда: сезон спрыяе. Як-нiяк восень — пара ўраджаю. Дапамагаюць папаўняць засекi i асабiстыя агароды i спецыялiзаваныя кiрмашы, арганiзаваныя пры садзейнiчаннi мясцовых улад. Пра тое, як праводзяць апошнiя, даведаўся карэспандэнт «Р».
Сельскагаспадарчыя кірмашы ў сталіцы ўжо стартавалі і працягнуцца па 14 лістапада.
Сельскагаспадарчыя кiрмашы ў сталiцы ўжо стартавалi i працягнуцца па 14 лiстапада. Такiя тэрмiны прыняты ў адпаведнасцi з рашэннем Мiнгарвыканкама на аснове вопыту папярэднiх гадоў. Наведвальнiкi кiрмашоў маюць магчымасць набыць плодаагароднiнную прадукцыю, прадуктовыя i непрадуктовыя тавары айчыннай вытворчасцi па прымальных цэнах.
Асноўны кiрмаш размяшчаецца на пляцоўцы каля «Чыжоўка-Арэны» па вулiцы Ташкенцкай, 19. Ён працуе па суботах i нядзелях з 09:00 да 16:00. Арганiзатар —дзяржаўнае аб’яднанне «Сталiчны гандаль i паслугi». Таксама кiрмашы выхаднога дня праводзяцца ва ўсiх раёнах Мiнска. А яшчэ сёлета зноў уведзена практыка арганiзацыi дадатковых пляцовак па рэалiзацыi сельскагаспадарчай прадукцыi айчыннай вытворчасцi, якiя пачалi сваю працу з 15 верасня i скончаць яе 15 лiстапада.
— Пры жаданнi далучыцца да кiрмашу суб’екты гаспадарання i фiзiчныя асобы павiнны звярнуцца да арганiзатараў, падаць заяўку на ўдзел, — расказала галоўны спецыялiст аддзела гандлю i паслуг галоўнага ўпраўлення гандлю i паслуг Мiнгарвыканкама Аксана Сопрых. — Калi загадзя гэта зрабiць не атрымаецца, можна прыехаць у дзень правядзення кiрмашу. Пры сабе неабходна мець дакументы, якiя пацвярджаюць, што дадзеная прадукцыя выраблена сялянска-фермерскай гаспадаркай. Калi ж яна вырашчана фiзiчнай асобай, трэба прадаставiць адпаведную даведку з сельсавета.
Як адзначыла спецыялiст, удзел у кiрмашах прымаюць гандлёвыя i сельскагаспадарчыя арганiзацыi, прадпрыемствы спажывецкай кааперацыi, фермерскiя гаспадаркi з усёй Беларусi. Традыцыйна арганiзавана рэалiзацыя плодаагароднiннай, мясной i малочнай прадукцыi, азёрна-рачной, сажалкавай рыбы i прадукцыi яе перапрацоўкi, мёду i прадукцыi пчалярства, саджанцаў, пасадачных матэрыялаў i iншых тавараў айчыннай вытворчасцi. Спажывецкая кааперацыя шырока прадстаўлена ўстановамi грамадскага харчавання. Каб актывiзаваць продаж, праводзяцца культурныя мерапрыемствы.
— Цэны на кiрмашах фармiруюцца зыходзячы з кан’юнктуры рынку, — тлумачыць спецыялiст. — У пачатку сезона яны могуць быць вышэй, чым праз некаторы час. Колькасць прапаноў для пакупнiкоў павялiчваецца, цэны знiжаюцца.
Як удакладнiла Аксана Сопрых, у мiнулыя выхадныя на кiрмашах усталявалiся наступныя цэны: бульба — ад 90 капеек да 1,2 рубля, капуста — 1—1,2 рубля, цыбуля i морква — 1—1,5 рубля.
grudnitskiy@sb.by
Картофель, капуста и морковь по рублю: в Минске стартовали сезонные сельскохозяйственные ярмарки
Падарункi шчодрай восенi
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Фото:
Александр ГОРБАШ