Падарункі на дарогах

ДАІ і ЖКГ правядуць у Магілёве сумесную акцыю на дарогах

У Магілёве вадзiцелям, якія акуратна разлічваюцца за камуналку, будуць уручаць прызы.

— З падарункамі для самых дысцыплінаваных аўтааматараў і камунальных плацельшчыкаў на дарогі абласнога цэнтра мы плануем выйсці 28 студзеня, — гаворыць намеснік дырэктара Магілёўскага цэнтра гарадскіх інфармацыйных сістэм Павел Жуйкоў. — Такую акцыю сумесна з ДАІ мы праводзім у трэці раз.

Калі праверка пакажа, што да чалавека за рулём няма нараканняў з боку аўтаінспекцыі і камунальшчыкаў, ён атрымае пакет з сувенірамі. А парушальнікаў чакаюць заўвагі ці сур’ёзныя гутаркі.

Такім рэйдам ЦГІС разлічвае «падагрэць» цікавасць магіляўчан да традыцыйнага розыгрышу рэкламнай гульні «Самы дысцыплінаваны плацельшчык ЖКГ-2013», якая пройдзе ў Магілёве ў апошні дзень студзеня.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter