Падарунак ад купалаўцаў

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы прайшоў паказ спектакляў, прысвечаных 125-годдзю беларускага песняра. Былі паказаны славутая і неўміручая “Паўлінка”, спектакль “Тутэйшыя”, а таксама прэм’ерная пастаноўка “Сны аб Беларусі” паводле п’есы Уладзіміра Караткевіча “Калыска чатырох чараўніц” і выбраных твораў Янкі Купалы. У гэтыя святочныя для ўсіх беларусаў дні на сустрэчу з гледачамі выйшлі на сцэну зоркі беларускага тэатра.