Падарожжа па вайне

У Мінску на плошчы Перамогі стартуе маладзёжны марафон

У Мінску на плошчы Перамогі пачнецца маладзёжны марафон «70!», прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У час яго ў розных гарадах краіны пройдзе эстафета «Агонь Памяці», а таксама шэраг флэш-акцый, канцэртаў і тэатралізаваных пастановак. Значыцца ў праграме і прэзентацыя праекта «Мой фільм пра вайну», што складаецца з відэаінтэрв’ю ветэранаў Вялікай Айчыннай.

Цікавым мерапрыемствам у абласных цэнтрах краіны стане і збор зямлі з месцаў знакамітых баёў. Дарэчы, потым гэту зямлю даставяць на Курган Славы.

Але галоўнай асаблівасцю праекта будзе «Музей-бус» — аўтобус МАЗ з выставай ваенных экспанатаў: зброі, плакатаў, пісьмаў, фотаздымкаў. З 13-га па 26 чэрвеня ён аб’едзе ўсе абласныя цэнтры, 30 чэрвеня прыбудзе на Курган Славы, а адтуль — у Мінск. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter