Писатель Леонид Дайнеко давал персонажам имена своих родных и знакомых

Падарожнiк да вытокаў гiсторыi

Сёння пiсьменнiку Леанiду Дайнеку споўнiлася б 80 гадоў

«Я хацеў бы жыць у лясным маёнтку ў часы Вялiкага Княства Лiтоўскага. Але гэта немагчыма. Сваё жыццё я б не змяняў». 

Фота www.facebook.com

Так калiсьцi адказаў на пытанне, у якiя часы i дзе ён хацеў бы жыць, вядомы пiсьменнiк лаўрэат Лiтаратурнай прэмii iмя I.Мележа, Дзяржаўнай прэмii БССР i прэмii iмя Валянцiна Пiкуля Леанiд Дайнека. 

Сёння яму б споўнiлася 80 гадоў. I вось ужо амаль паўгода, як яго няма.

Нагадаем цiкавыя факты пра гэтага пiсьменнiка:

— Леанiд Мартынавiч за сваё жыццё змянiў шмат прафесiй. Марыў паступiць у Клайпедскае мараходнае вучылiшча, але не прайшоў па зроку. Быў электрыкам, працаваў на будоўлях, на Нiжнетагiльскiм металургiчным камбiнаце, у Вiцебскай студыi тэлебачання. Вядомы i прадпрымальнiцкай дзейнасцю: заснаваў фiрмы «Пасад» i «БелПi».

— Акрамя гiстарычнай прозы, якой галоўным чынам i праславiўся — «Меч князя Вячкi» i «След ваўкалака» прынеслi аўтару Дзяржаўную прэмiю, — выдаў некалькi паэтычных зборнiкаў, пiсаў фантастыку. А яшчэ прыдумаў новы жанр «герадоцiнкi» — кароткiя мiнiяцюры на розныя тэмы. «Цяжка плыць па рацэ, iмя якой — Гiсторыя. Асаблiва цяжка дабiрацца да вытокаў, да мясцiн, дзе ракi, па сутнасцi, няма, а ёсць тоненькiя ручайкi, вадзяныя нiткi, з якiх праз колькi дзясяткаў кiламетраў сатчэцца шырокi абрус ракi».

— Прызнаваўся, што можа пiсаць некалькi раманаў паралельна. Пiсаў кожны дзень i лiчыў, што добры пiсьменнiк павiнен працаваць многа. А пiсьменнiкамi лiчыў толькi раманiстаў, бо раман, на ягоную думку, «вышэйшая канцэнтрацыя лiтаратуры, яе вышэйшае ўвасабленне». 

— Улюбёным гiстарычным героем называў Канстанцiна Астрожскага. Гэта адзiн з персанажаў яго твора «Назавi сына Канстанцiнам», дзеянне ў якiм пераходзiць у розныя эпохi, а славутых Канстанцiнаў тры: акрамя Астрожскага, Канстанцiн Вялiкi, заснавальнiк Канстанцiнопаля, i апошнi вiзантыйскi iмператар Канстанцiн Палеалог. 

— Любiў называць сваiх персанажаў iмёнамi блiзкiх i знаёмых. Так у Канстанцiна Астрожскага з’явiўся ардынарац, якому пiсьменнiк даў трохi змененае ўласнае прозвiшча — Дайнеба. Нават дрэвам каля свайго лецiшча ён даваў iмёны.

Леанiд Дайнека пахаваны на могiлках у Калодзiшчах пад Мiнскам.

cultura@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter