Падалей ад такога ўраджаю

Крыху раней запланаванага прыйшлося сабраць ураджай са сваіх градак гаспадарам дачы ў вёсцы Новікі Віцебскага раёна
Крыху раней запланаванага прыйшлося сабраць ураджай са сваіх градак гаспадарам дачы ў вёсцы Новікі Віцебскага раёна. Зусім нечакана яны знайшлі на агародзе 4 артылерыйскія снарады, 52 мінамётныя міны, 5 гранат і 6 запалаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Усё «дабро» было перададзена спецыяльнай групе размініравання ваеннай часці. У гэты ж дзень сапёрам прыйшлося выязджаць і ў вёску Ліпаўцы Віцебскага раёна, паблізу ад якой было знойдзена 43 артылерыйскія снарады, 9 мінамётных мін, 7 гранат.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter