Пад знакам «Белай вежы»

З 12-га по 19 верасня ў 19-ы раз у Брэсце пройдзе Міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа-2014». Штогадовы форум сёлета збярэ больш за два дзясяткі тэатраў з многіх краін свету
З 12-га по 19 верасня ў 19-ы раз у Брэсце пройдзе Міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа-2014». Штогадовы форум сёлета збярэ больш за два дзясяткі тэатраў з многіх краін свету.

Ад Беларусі ў «Белай вежы» прымуць удзел Брэсцкі драматычны тэатр, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Горкага, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Палескі драматычны тэатр і іншыя. Замежныя госці будуць прадстаўлены тэатрамі з Арменіі, Грузіі, Славакіі, Польшчы, Украіны, Расіі, Азербайджана, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Грузіі і нават Італіі.

Згодна з традыцыяй спектаклі пройдуць у залах Брэсцкага тэатра, а таксама на гарадской плошчы Леніна. Кошт білетаў складае ад 40 да 250 тысяч рублёў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter