Пад ветразем жыцця

— Ісці ў будучыню без аптымізму немагчыма, — гаворыць дырэктар Лідскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Ірына Уласенка. — Менавіта маладым трэба будзе вырашаць задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам краіны, урадам ды і самім жыццём. Але я ўпэўнена ў тым, што мы з імі справімся дзеля лепшага лёсу Беларусі. Кіраўнікі Лідскага філіяла добра разумеюць, што матэрыяльныя ўкладанні ў рэканструкцыю гандлёвай сеткі, ведамасны аўтатранспарт, узвядзенне ў шматлюдным горадзе фірменных магазінаў, будаўніцтва аднаго з якіх завершыцца ў бягучым годзе, дазволіць мясцоваму кааператыўнаму гандлю быць канкурэнтаздольным на рыначным полі. Але галоўная практычная, скажам так, каштоўнасць слоў гэтай прыгожай і статнай жанчыны ў тым, што яна ведае, як гэта рабіць, каб прэстыж кааператыўнага гандлю не падаў, а пашыраўся і набіраў сілу. Выразна і пераканаўча, на канкрэтных прыкладах Ірына Уласенка даказвае сваім калегам, што канкурэнты ў асобе супер- і гіпермаркетаў не такія ўжо ўсемагутныя над пакупнікамі, як іх нярэдка прадстаўляюць у будзённых гаворках. Трэба толькі ўлічваць пакупніцкія пажаданні, рыначныя прыярытэты, не спаць, як кажуць, у шапку, а актыўна адкрываць нявыкарыстаныя рэзервы непасрэдна ў Лідзе ды і ў вёсцы таксама. Дарэчы, працуючы ў няпростых умовах узрастаючай канкурэнцыі, кааператары Лідчыны імкнуцца, вобразна кажучы, быць адметнымі ад іншых гандляроў, дабіваюцца таго, каб пакупнікі аддавалі перавагу таварам на паліцах кааператыўнага гандлю, кошт якіх нярэдка найбольш прывабны для іх. На здымку: дырэктар Лідскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Ірына УЛАСЕНКА. Фота: Валерый ХАРЧАНКА

— Ісці ў будучыню без аптымізму немагчыма, — гаворыць дырэктар Лідскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Ірына Уласенка. — Менавіта маладым трэба будзе вырашаць задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам краіны, урадам ды і самім жыццём. Але я ўпэўнена ў тым, што мы з імі справімся дзеля лепшага лёсу Беларусі.

Кіраўнікі Лідскага філіяла добра разумеюць, што матэрыяльныя ўкладанні ў рэканструкцыю гандлёвай сеткі, ведамасны аўтатранспарт, узвядзенне ў шматлюдным горадзе фірменных магазінаў, будаўніцтва аднаго з якіх завершыцца ў бягучым годзе, дазволіць мясцоваму кааператыўнаму гандлю быць канкурэнтаздольным на рыначным полі.

Але галоўная практычная, скажам так, каштоўнасць слоў гэтай прыгожай і статнай жанчыны ў тым, што яна ведае, як гэта рабіць, каб прэстыж кааператыўнага гандлю не падаў, а пашыраўся і набіраў сілу. Выразна і пераканаўча, на канкрэтных прыкладах Ірына Уласенка даказвае сваім калегам, што канкурэнты ў асобе супер- і гіпермаркетаў не такія ўжо ўсемагутныя над пакупнікамі, як іх нярэдка прадстаўляюць у будзённых гаворках. Трэба толькі ўлічваць пакупніцкія пажаданні, рыначныя прыярытэты, не спаць, як кажуць, у шапку, а актыўна адкрываць нявыкарыстаныя рэзервы непасрэдна ў Лідзе ды і ў вёсцы таксама.

Дарэчы, працуючы ў няпростых умовах узрастаючай канкурэнцыі, кааператары Лідчыны імкнуцца, вобразна кажучы, быць адметнымі ад іншых гандляроў, дабіваюцца таго, каб пакупнікі аддавалі перавагу таварам на паліцах кааператыўнага гандлю, кошт якіх нярэдка найбольш прывабны для іх.

На здымку: дырэктар Лідскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Ірына УЛАСЕНКА.

Фота: Валерый ХАРЧАНКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter