Пад сваiм дахам з маладосці

У Віцебску ключы ад новенькіх кватэр атрымалі 24 навасёлы

У Віцебску доўгачаканыя ключы ад новенькіх кватэр атрымалі 24 навасёлы.

На ўрачыстым мерапрыемстве ключы дзецям-сіротам і дзецям, што засталіся без апекі бацькоў, уручыў старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін. Навасёлы ўедуць у толькі што пабудаваныя дамы ў новых мікрараёнах Білёва і Медцэнтр. Некаторыя з іх ужо маюць свае сем’і і выхоўваюць дзетак. Дарэчы, гэта ўжо другая акцыя наваселляў для сірот з пачатку года. Раней сацыяльныя кватэры, поўнасцю гатовыя для пражывання, атрымалі каля 40 маладых віцябчан.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter