Луковица вместо шара: купол для Старого замка обшивают луженой медью по старинной технологии

Пад купалам гісторыі

Рэканструкцыя Старога замка ў Гродне працягваецца. Ужо праз 5—6 гадоў гісторыка-культурны аб’ект стане кропкай прыцягнення для турыстаў з усяго свету. Замак аднаўляецца такім, якім ён быў у XVI стагоддзі, у часы Стэфана Баторыя. Месяц таму спецыялісты прыступілі да фінальнай абшыўкі купала, які пасля паставяць на ўязную браму. Канструкцыю трэба будзе абшыць некалькімі тонамі луджанай медзі. 

Замак аднаўляецца такім, якім ён быў у XVI стагоддзі.

Менавіта купал Старога замка яшчэ на стадыі праектавання выклікаў бурнае абмеркаванне ў навуковым асяроддзі і нават стаў прычынай некаторых рознагалоссяў. Першапачаткова праекціроўшчыкі адштурхоўваліся ад выявы замка на гравюры Томаша Макоўскага XVI—XVII стагоддзяў. Аднак пасля праект вывучылі польскія спецыялісты, якія прыйшлі да высновы, што купал надта ўжо круглы, а гэта супярэчыць канонам замкавага будаўніцтва той эпохі. У выніку купал трохі «садзьмуўся» і стаў больш нагадваць цыбуліну. 

Вырабляць купал новай формы пачалі ў сярэдзіне верасня проста ля сцен замка. «Цыбуліна» канструктыўна складаецца з некалькіх элементаў: сталёвага каркаса, драўляных лат і непа-срэдна самой меднай абшыўкі. У пачатку кастрычніка была праведзена першая «прымерка». Пасля гэтага каркас абілі дрэвам, а ў пачатку снежня да сцен Старога замка прыбыла брыгада спецыялістаў, якія займаюцца абшыўкай купалоў. Яны ўжо працавалі на шэрагу рэканструюемых аб’ектаў як у Беларусі, так і па ўсёй Еўропе. 

Перш за ўсё яны накрылі фронт работ зялёным шатром, а вакол збілі драўляныя рыштаванні. Перад тым як непасрэдна пачаць абшыўку меднымі пласцінамі, спецыялісты прадэманстравалі чарнавы варыянт абшыўкі, які цалкам задаволіў архітэктараў.

Гэта вельмі складаны праект.

— Працуем з ААТ «Гроднажылбуд» па дагаворы падраду, — запрашае ў шацёр майстар па даху Святаслаў Бурмейсцер. — Працую разам з двума сынамі і памочнікам. Склад нашай брыгады пастаянны, ён не мяняецца ўжо шмат гадоў. З нашым непасрэдным удзелам сваё цяперашняе аблічча набыло мноства храмаў. Медныя пласціны заказваем у Германіі. Вось яны стаяць, скручаныя ў бабіны. Кожная важыць каля ста кілаграмаў. Гэта медзь, абароненая з двух бакоў волавам. Усяго на абшыўку купала спатрэбіцца каля дзвюх тон гэтага матэрыялу. Як працуем? На драўляную абшыўку ўкладваем ахоўны матэрыял, потым размячаем вяровачнай сеткай. Толькі пасля гэтага старанна адмяраем і выразаем патрэбную па памеры дэталь з луджанай медзі. Грані абшываюцца праз адну. Ужо гатовыя тры грані купала з васьмі. 

Верагодней за ўсе, працы завершацца бліжэй да вясны. Увесь гэты час купал будзе схаваны ад старонніх вачэй. Дарэчы, неўзабаве спецыялісты пачнуць працаваць з яшчэ адной жамчужынай Прынёмання. Сваёй чаргі чакае купал званіцы Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра.

— Элементы злучаюцца адмысловым замком, — паказвае роўныя зрэзы Святаслаў Бурмейсцер. — Такія тэхналогіі падвойнага вертыкальнага і падвойнага гарызантальнага фальца былі вядомы яшчэ некалькі стагоддзяў таму. Яны і сёння адрозніваюцца высокай надзейнасцю і даўгавечнасцю, галоўным чынам за кошт герметычных злучэнняў. Пад металічную абшыўку не патрапіць вільгаць. Праўда, гэтая праца вельмі карпатлівая. Усё робім уручную. 

Зараз у замку вядзецца першая чарга рэканструкцыі, якая будзе завершана ў гэтым годзе. 

Вырабляць купал новай формы пачалі ў сярэдзіне верасня. 

Яна ўключае аднаўленне галерэі ад палаца да ўваходнай брамы, аднаўленне самой брамы, будаўніцтва сцяны над Нёманам да Сярэдняй вежы, самой вежы, а таксама ўзвядзенне ўнутраных пабудоў — мернай хаты і камяніцы. 

— Гэта самы незвычайны і складаны праект, які рэалізуе наша прадпрыемства, — адзначае начальнік мікрараёна забудовы ААТ «Гроднажылбуд» Віктар Барташ. — Калі казаць пра купал, то толькі яго сталёвая канструкцыя важыць каля пяці тон. Ужо была праведзена «прымерка» купала. Саму абліцоўку вырашана было рабіць на зямлі. Пасля таго як «цыбуліну» апрануць у дрэва і пакрыюць меднымі лістамі, яе вага вырасце да 13 тон. 

Паралельна працягваюцца агульнабудаўнічыя работы першай чаргі. Тут становіцца ўсё больш элементаў аздаблення з каменя. Практычна ўсе аконныя праёмы сёння дапаўняюць каменныя рамкі, а Сярэднюю вежу з нядаўняга часу ўпрыгожылі чатыры каменныя шары. Усяго на будаўнічай пляцоўцы працуюць 35 чалавек. 

— Вядуцца работы па ўнутранай фінішнай тынкоўцы, мантажы каменя, каб выйсці на дах Сярэдняй вежы, ідзе закупка пліткі індывідуальнага вырабу, — тлумачыць Віктар Барташ. — У ходзе будаўніцтва выяўляюцца некаторыя моманты, не прапрацаваныя УП «Інстытут Гроднаграмадзянпраект». Цяпер вось думаем, як зрабіць вертыкальную планіроўку схілу з боку Нёмана. 

Тым часам пачалася падрыхтоўка да другой чаргі рэканструкцыі. Яна закране галоўны будынак музея.

— Хутка завершацца перадпраектныя работы, пра што мы паведамім у Міністэрства культуры, — распавёў дырэктар Гро-дзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка. — У 2020 годзе трэба будзе асвоіць каля 6 млн рублёў, вялікая частка якіх пойдзе на ўнутранае ўбранне замка. Яшчэ мільён выдзелены на праектаванне другой чаргі будаўніцтва. Адначасова з будаўнічымі работамі распрацоўваюцца інтэр’еры, у тым ліку капліцы, каралеўскай лазні, алебастравай залы і пакояў чыноўніка. 

Прадугледжаны розныя віды работ: жывапіс, элементы з дрэва, жалеза і іншых матэрыялаў. «Белрэстаўрацыя» ўжо прыступіла да вырабу вітражоў. Акрамя таго, спецыялісты музея распрацоўваюць канцэпцыю экспазіцый у гэтых памяшканнях.

kondratsieva@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter