Лучший российский фильм назовут в конце марта

Пад крыламі Нікі

Уручэнне Нацыянальнай кінематаграфічнай прэміі «Ніка» адбудзецца 29 сакавіка ў Маскве. На перамогу ў галоўнай намінацыі «Лепшы гульнявы фільм» прэтэндуюць пяць карцін.


«Айка» Сяргея Дварцавога рас­казвае пра маладую кіргізскую дзяўчыну, якая працуе нелегальна ў расійскай сталіцы і вымушана пасля нараджэння дзіцяці пакінуць яго ў радзільным доме. «Дылда» Кантэміра Балагава — гэта гісторыя дзвюх маладых жанчын-франтавічак, якія вяртаюцца ў пасляваенны Ленінград і спрабуюць пабудаваць новае мірнае жыццё. «Грэх» Андрэя Канчалоўскага расказвае пра выпрабаванні на творчым шляху геніяльнага мастака і скульптара Мікеланджэла Буанароці. У цэнтры сюжэта фільма «Адэса» ­Валерыя Тадароўскага — журналіст, які адпраўляецца разам з сынам у горад, закрыты па прычыне эпідэміі халеры. Гістарычны фільм «Француз» Андрэя Смірнова пра французскага студэнта П’ера Дзюрана, які прыязджае ў 1957 го­дзе на стажыроўку ў Маскву і знаёміцца з культурным жыццём сталіцы.

У намінацыі «Лепшы рэжысёр» прадстаўлены Кантэмір Балагаў, Сяргей Дварцавы і Андрэй Смірноў. Статуэтку крылатай старажытнагрэчаскай багіні Нікі за лепшую жаночую ролю могуць атрымаць Самал Яслямава («Айка»), Вікторыя Мірашнічэнка («Дылда») і Алена Сусаніна («Газа»). У намінацыі «Лепшая мужчынская роля» заяўлены Аляксей Аграновіч («Гумарыст»), Аляксей Вярткоў («Нядзеля»), Аляксандр Паль («Вернасць») і Леанід Ярмольнік («Адэса»).

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter