Пад гукі “Залатога грамафона”

Самая вядомая музычная прэмія Расіі адсвяткуе сваё дваццацігоддзе ў Мінску
Юбілейны канцэрт “Залатога грамафона” адбудзецца ў канцы лістапада на сцэне “Мінск-Арэны”. Арганізатары запэўніваюць, што гледачоў чакае маштабнае, дарагое і непрадказальнае шоу са спецэфектамі, унікальнымі лазернымі праекцыямі і грандыёзнымі дэкарацыямі. У Мінск збіраюцца прывезці некалькі тон светлавога і гукавога абсталявання. Не менш уражвае і спіс заяўленых удзельнікаў канцэрта. Вось толькі некалькі імёнаў: Філіп Кіркораў, Мікалай Баскаў, Валерый Меладзэ, Стас Міхайлаў, Дзіма Білан, Сяргей Лазараў, Рыгор Лепс, Б’янка, Ёлка.



“Залаты грамафон” лічыцца адной з самых аўтарытэтных прэмій у галіне музыкі, паколькі за кампазіцыі галасуюць радыёслухачы. Лічыцца, што гэта ўзнагарода не кампазітару, аўтару слоў ці прадзюсару, а выканаўцу за пэўную песню. Каб атрымаць прэмію, песня павінна пратрымацца ў топ-лісце дваццаць і больш тыдняў. Галасаванне праходзіць у прамым эфіры “Рускага радыё”.

mila@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter