Пад Бабруйскам вермахту далi прыкурыць

У канцы гэтага тыдня Бабруйск будзе святкаваць Дзень горада

Ужо ў канцы гэтага тыдня Бабруйск будзе святкаваць Дзень горада, які супадае з 70-годдзем яго вызвалення ад фашысцкай навалы.

З усіх сцэнічных пляцовак шырока пальюцца песні, загучаць паэтычныя і празаічныя радкі ў выкананні пераможцаў маштабнага агляду-конкурсу тэматычных праграм «Перамогу помніць Беларусь», які праходзіў на працягу сямі месяцаў. І настрой у іх будзе выдатны, бо менавіта ў гэты дзень цудоўныя прызы атрымаюць самадзейныя артысты з гарадской паліклінікі № 3 і прафесійна-тэхнічнага мастацкага каледжа імя А. Ларына, Палаца мастацтваў горада і бабруйскай сярэдняй школы № 21. Што называецца, апрабаваныя конкурсам творы ўсіх яго прызёраў, а гэта больш за два дзясяткі творчых калектываў, прынясуць сапраўднае задавальненне шматлікім гледачам. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter