Пад адзіным дахам

У Гродне пабудуюць цэнтр рамёстваў коштам амаль € 1,5 млн

У Гродне пачнуць будаваць цэнтр рамёстваў.

Новы культурны аб’ект вобласці збярэ пад адным дахам усіх майстроў і ўмельцаў, якія адраджаюць і развіваюць народныя рамёствы.

Стварэнне такога цэнтра стала магчымым дзякуючы ўдзелу горада ў адным з праектаў Еўрапейскага саюза па трансмежным супрацоўніцтве Літвы, Латвіі і Беларусі «Адраджэнне і захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны ў г. Даўгаўпілсе і г. Гродне». Агульны кошт яго складае амаль паўтара мільёна еўра, бюджэт беларускага боку прадугледжвае суму каля 432 тысяч. Будаўніцтва, якое павінна разгарнуцца ўжо ў красавіку ў адным з унікальных раёнаў Гродна, вядомым сярод яго жыхароў як Новы Свет, плануецца скончыць за два гады.

Ідэю будучага цэнтра рамёстваў распрацавалі спецыялісты праектнага бюро ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама. Цагляны асабняк, які ўжо знаходзіцца па вуліцы Рэйманта, чакае рэканструкцыя, а чатыры будынкі побач з ім узвядуць з нуля. З цягам часу ў іх будуць абсталяваны майстэрні мастакоў і рамеснікаў, выставачныя павільёны, амфітэатр з авансцэнай. Тут плануюць арганізоўваць выступленні фальклорных калектываў Прынёмання, праводзіць розныя прэзентацыі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter