Пачынаў з нуля

Прадпрымальнік вырошчвае вясёлкавую і залацістую фарэль

Вясёлкавую і залацістую фарэль вырошчвае на Навагрудчыне індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Маркаран.

Восем гадоў пайшло ў яго на будаўніцтва басейнаў, вырошчванне, адкорм рыбы. Ён прыйшоў да ўсяго сам, пачынаў з нуля. Сам будаваў дамбы, праводзіў ваду. Знайшоў спосаб браць яе з крыніцы, узровень якой нашмат вышэй, чым сажалкі для рыбы. Фарэль — рыба пераборлівая. Акрамя таго, што вада павінна быць пэўнай тэмпературы, трэба насыціць яе кіслародам. Так, у рэчцы канцэнтрацыя растворанага ў вадзе кіслароду — 6,3 міліграма на літр, а ўжо ў сажалках — 8,3 міліграма на літр. Дасягаецца гэта няхітрымі самаробнымі прыстасаваннямі, праходзячы праз якія вада насычаецца кіслародам. Зараз Уладзіміру Мікалаевічу дапамагае толькі жонка. Удваіх спраўляюцца з усёй рыбнай гаспадаркай.

На здымку: прадпрымальнік з Навагрудка Уладзімір МАРКАРАН.

Фота: БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter