Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

У Мінску прайшла канферэнцыя ганаровых консулаў Беларусі

Пачатак традыцыі

Восемдзясят ганаровых консу­лаў Беларусі з 56 краін свету ўпершыню сабраліся разам. Гэтая канферэнцыя, казаў кіраўнік Міністэрства замежных спраў Уладзімір Макей, закладвае новую традыцыю — праводзіць сустрэчы з консуламі Беларусі.

Вядома, місія дыпламатаў у тым, каб будаваць “масты” паміж краінамі ў розных сферах. На сёлетняй сустрэчы асаблівая ўвага надавалася дзейнасці ў галіне гандлю, прыцягненню замежных інвестыцый.

Падчас канферэнцыі прайшлі сустрэчы з прадстаўнікамі Урада Беларусі, ведамстваў і міністэрстваў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Голас Радзімы № 39 (3543), чацвер, 12 кастрычніка, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter