Пабачым рэтра- аўтамабілі!

У гонар Перамогі.

23 і 24 красавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь ажыве дворык 30-х—50-х гадоў мінулага стагоддзя: гульні, танцы, музыка, фатаграфаванне, дэгустацыя кашы, бліны. Галоўны сюрпрыз — рэтрааўтамабілі! Імі захапляюцца і на іх любуюцца. Некаторыя ўжо даўно сталі творамі мастацтва. Між іншым, падлічана, што пры стварэнні сучаснага аўтамабіля зарэгістравана больш за сто тысяч патэнтаў. Наведвальнікі музея пабачаць бранявік, грузавік, нямецкі бронетранспарцёр, матацыклы, нават легкавікі Opel, «Чорны воран», аўтобус «Душагубка»… У 12.30 і 16.30 усе машыны адначасова пададуць сігнал у гонар Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

Дарэчы

Унікальны трактат «Вялікае мастацтва артылерыі» выбітнага беларускага інжынера Казіміра Семяновіча атрымаў у дарунак Нацыянальны гістарычны музей. Трактат выдадзены ў 1730 годзе ў Франкфурце-на-Майне. Яго падарыла асоба, якая пажадала застацца невядомай. А першае выданне кнігі выйшла ў Амстэрдаме аж у 1650 годзе. Кажуць, што па ёй вучыліся Ньютан, Пётр I і Напалеон. Нават Цыялкоўскі спасылаўся на трактат у сваіх працах.

Вера ГНІЛАЗУБ, “БН”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter