Па вадзе, пешшу і на колах

Флатылія з трох яхт прайшла ад польскага Аўгустова да Нёмана

На Аўгустоўскім канале адкрыты водны сезон.

Флатылія з трох яхт прайшла ад польскага Аўгустова да Нёмана. Нагадаем, у канцы мінулага года завяршылася мадэрнізацыя шлюзаў з боку Польшчы, і цяпер Аўгустоўскі канал стаў адзіным на ўсім яго працягу. Днямі водны маршрут быў упершыню апрабаваны на практыцы. Яхты пераадолелі ўсе 22 кіламетры з беларускага боку і рэканструяваныя шлюзы — з польскага.

— Зараз мы прапануем зрабіць сезонны турыстычны пункт пропуску «Новая Рудаўка» каля шлюза «Кужынец» не толькі водным, але і пешаходным, веласіпедным і пашырыць час яго дзеяння на міжсезонне, — паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Міхаіл Кажура. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter