Па-суседску

Тавараабарот між Беларуссю і Польшчай за апошнія сем гадоў вырас у 6 разоў

“Апошнім часам Беларусь выйшла з Польшчай на самы высокі ўзровень узаемадзеяння па эканамічных пытаннях сярод краін ЕС. Гэта наш агульны актыў, які неабходна захоўваць і нарошчваць”, — аб гэтым заявіў віцэ-прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў у Варшаве на першым Беларуска-польскім эканамічным саміце.
 “Мы спадзяёмся, што ўжо ў бліжэйшы час уступіць у сілу дагавор аб малым прыгранічным руху”, — прапанаваў яшчэ адну сферу ўзаемадзеяння віцэ-прэм’ер Польшчы Вальдэмар Паўляк.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter