Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Ірына Глуская і Аляксандр Ярашук узнагароджаны медалём Францыска Скарыны

Па справах — узнагарода

Кіраўніца Самарскай абласной арганізацыі беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі “Руска-Беларускае Братэрства 2000” Ірына Глуская на сваёй старонцы ў фэйсбуку піша: “Мне тэлефануюць з Мінска, віншуюць... А я і не ў курсе была, што мяне ўзнагародзілі медалём Францыска Скарыны. Дзякуй! Прыемна, вельмі... У такі выдатны дзень — Дзень касманаўтыкі — атрымаць настолькі высокую ацэнку сваёй дзейнасці!”.

Сапраўды, радасную вестку вядомыя нашы супляменнікі з Расіі атрымалі якраз 12 красавіка. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджанні медалём Францыска Скарыны Ірыны Глускай, а таксама кіраўніка гарадской акругі “Горад Калінінград”, члена савета грамадскай арганізацыі “Рэгіянальная нацыянальна-культурная аўтаномія “Калінінградскае зямляцтва беларусаў” Аляксандра Ярашука.

Актывісты беларускай дыяспары ўдастоены гэтай высокай узнагароды за значны асабісты ўклад у папулярызацыю беларускага нацыянальнага мастацтва, умацаванне гандлёва-эканамічных, гуманітарных, культурных і навуковых сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй.

Да віншаванняў сяброў, знаёмых ды калег далучаемся і мы, супрацоўнікі рэдакцыі газеты “ГР”. Жадаем вам, паважаныя Ірына Міхайлаўна і Аляксандр Георгіевіч, моцнага здароўя, бадзёрасці, новых цікавых і значных праектаў.

Голас Радзімы № 17 (3521), пятніца, 5 мая, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter