Па сацыяльных стандартах

У добрым сэнсе спажывецкая кааперацыя на Пастаўшчыне з’яўляецца “першай скрыпкай” па абслугоўванні насельніцтва: з 43 тысяч жыхароў раёна звыш 17 тысяч пражываюць у сельскай мясцовасці

У добрым сэнсе спажывецкая кааперацыя на Пастаўшчыне з’яўляецца “першай скрыпкай” па абслугоўванні насельніцтва: з 43 тысяч жыхароў раёна звыш 17 тысяч пражываюць у сельскай мясцовасці. А таму і жыхары райцэнтра, і ўся глыбінка больш за ўсё тавараў і паслуг атрымліваюць у спажывецкай кааперацыі. 

Канкурэнцыя з прыватным гандлем і грамадскім харчаваннем заклікае ўкараняць самыя сучасныя тэхналогіі і абсталяванне. Каля сотні магазінаў спажыўкааперацыі адпавядаюць усім патрабаванням і нарматывам дзяржаўных сацыяльных стандартаў. У разліку на тысячу жыхароў выпадае 320 квадратных метраў гандлёвай плошчы пры нарматыўных патрабаваннях 260 квадратных метраў. 

Не ў крыўдзе і так званая глыбінка. А гэта насельніцтва ў 6 тысяч грамадзян пажылога ўзросту. Абслугоўванне іх ажыццяўляецца праз дзесяць  аўтамагазінаў, бо ў маленькіх населеных пунктах адсутнічае стацыянарная рознічная сетка. 

Не дзіўна, што на працягу больш дзесятка гадоў пад кіраўніцтвам заслужанага работніка сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь Рыгора Леўкаўца Пастаўскае райспажыўтаварыства працуе стабільна рэнтабельна, займаючы перадавыя пазіцыі не толькі ў вобласці, а і ў сістэме Белспажыўсаюза. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter