Па просьбе чытачоў «БН»

Хто працаваў над “Аграгарадком”?

У “Белорусскую ниву” звярнулася жыхарка аграгарадка Галынка Зэльвенскага раёна Надзея Мартынаўна Барысевіч. Яна чула па тэлебачанні песню “Аграгарадок”, якая выконвалася на “Дажынках” у Лідзе ў мінулую суботу. Песня прыйшлася даспадобы. Чытачка прасіла надрукаваць тэкст песні і расказаць, хто над ёй працаваў.

Гэтая песня на самай справе прагучала ў Лідзе на рэспубліканскіх “Дажынках-2010” і мела поспех. Музыку напісаў вядомы беларускі кампазітар Ізмаіл Капланаў, словы — генерала-маёра запасу Міхаіла Геца, аранжыроўка — маладога, але ўжо вядомага кампазітара Яўгена Алейніка. Песню выконвала салістка Белдзяржфілармоніі Марына Васілеўская.

Вось словы песні.

Аграгарадок

Думкі розныя хадзілі,

Як жыццёвы шлях пражыць.

Прымяралі, меркавалі:

У горадзе ці ў вёсцы жыць.

Добрым плёнам гэтых думак

Стаў вясковы гарадок —

Ён не гарадскі прытулак,

А сэрцу родненькі куток.

 

Прыпеў:

Агра, аграгарадок.

Гарадочак, гарадок,

Хутка вырас і абжыўся

Новы ў жыцці куток.

Агра, аграгарадок,

Гарадочак, гарадок,

Хутка вырас і абжыўся

Новы ў жыцці куток.

Хутка вырас і абжыўся

Новы ў жыцці куток.

Гарадок, гарадок,

Наш вясковы гарадок.

Гарадок, гарадок,

Агра, аграгарадок.

 

 

Тут усё як на далоні —

Пошта, лазня, магазін,

Тут спаткаешся з каханым,

Што на ўсё жыццё адзін.

Богам дадзена адвечна

На зямельцы шчыраваць,

Просім годна і сардэчна

Ў нас гасцямі пабываць!

Прыпеў.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter