Покататься на бричке и увидеть шоу на воде можно будет на Анненской ярмарке в Зельве

Па эмоцыі і сувеніры – у Зэльву

У канцы XVIII — першай палове XIX стагоддзя Ганненскі кірмаш пачынаўся штогод 26 ліпеня — у дзень святой Ганны — і доўжыўся амаль месяц. Зэльвенскія кірмашы, лічаць даследчыкі, былі аднымі з буйнейшых у Еўропе і саступалі па сваёй значнасці толькі лейпцыгскім.  

oblsport.grodno.by

На многія дзесяцігоддзі традыцыя кірмашоў у Зэльве была забыта. Але з нядаўніх часоў тут зноў кожнае лета гучыць музыка, гарцуюць коні, гандлююць рамеснікі… І з’язджаюцца на Ганненскі кірмаш не только жыхары з суседніх населеных пунктаў. 

Сёлета свята пройдзе 23—24 жніўня. Горад па традыцыі запоўняць гандлёвыя рады, падворкі народных майстроў і сельскагаспадарчых арганізацый, выставы пад адкрытым небам. У першы дзень гасцей запрашаюць на гарадское вадасховіша. Тут пройдуць конкурсы аматараў рыбнай лоўлі і страў з рыбы, адбудзецца фестываль фарбаў «Каляровы рытм». Увагу гледачоў прыцягне шоу на воднай гладзі, у прыватнасці заплыў «на чым папала». Чакаюцца выступленні ансамбля «Аколіца» з Латвіі, гурта Мission jupiter з Мінска, лазернае шоу, танцавальны марафон і многае іншае.

Афіцыйнае адкрыццё фестывалю адбудзецца ў суботу. На цэнтральнай пляцоўцы на плошчы горада выступяць ансамбль «Батька Атаман», цыганскі калектыў «Аллюр», шоу-балет «Феерыя», гурт «Дрозды» і іншыя. Многіх зацікавяць выстава антыкварнай мэблі і рэтра-адзення, падворкі раённых дамоў рамёстваў і народных майстроў, фестываль ежы «Кірмашовыя смакі». На коннай пляцоўцы ў паркавай зоне адбудзецца выстава коней, конна-гістарычны клуб «Залатая шпора» пакажа шоу з удзелам скакуноў. Адважных чакае падарожжа на брычках і павозках. Сумна не будзе ні дарослым, ні дзецям — малых чакаюць вясёлыя атракцыёны і інтэрактыўны спектакль «Аліса ў Краіне цудаў». 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter