Георгий Колдун поборется завтра в суперфинале украинского шоу "Х-фактор"

Па адрэналін на сцэну

Фінал папулярнага праекта выйшаў у эфір у мінулую суботу. Фіналісты павінны былі выканаць кастынгавую песню, выступіць дуэтам з запрошанай зоркай і прадставіць арыгінальную аўтарскую кампазіцыю.

Фота  БЕЛТА

Георгій Калдун на кастынг прыйшоў з песняй Livin ‘on a Prayer Бон Джові. У фінале артыст прадставіў яе ў новай інтэрпрэтацыі — са спакойным акустычным пачаткам і запальным фіналам. Вельмі чулым атрымалася выступленне Георгія ў дуэце з Вольгай Паляковай. Яны выканалі хіт Лэдзі Гагі і Брэдлі Купера Shallow, які ўвайшоў у саўндтрэк фільма «Зорка нарадзілася» і стаў сёлета лаўрэатам прэміі «Оскар» у катэгорыі «Лепшая песня да фільма». Трэцім нумарам, з якім выступіў беларус, стала песня на ўкраінскай мове «Видихай».

Акрамя Калдуна, у суперфінал прайшла 17-гадовая артыстка Эліна Івашчанка з украінскага горада Бровары, паведамляе xfactor.stb.ua. Заўтра, 28 снежня, яны пазмагаюцца за перамогу. Незалежна ад таго, каму дастанецца першае месца, Георгій Калдун ужо атрымаў тое, дзеля чаго прыйшоў на шоу, — «порцыю адрэналіну ад здаровай творчай канкурэнцыі». Так спявак апісаў сваю мэту ў анкеце праекта.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter