Пісьмо з Расіі

“Мой бацька Міхаіл Якаўлевіч ЯГАМОСТ, 1886 года нараджэння, быў родам з Беларусі, з Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У свой час ён праходзіў вайсковую службу ў Чыцінскай вобласці, пазнаёміўся з мясцовай дзяўчынай, ажаніўся з ёй, так і застаўся ў тым краі. Жыў у доме цесця, якому вельмі падабаўся, бо ведаў сялянскую працу і быў руплівым. Праз некаторы час наша сям’я пераехала жыць у Іркуцкую вобласць. Затым была вайна. Словам, сувязь з роднымі ў Беларусі страчана. Я стараўся знайсці іх, але безвынікова. Дапамажыце ў маім пошуку. Можа, адгукнуцца сваякі па лініі майго бацькі. Буду рады пазнаёміцца з імі. Яшчэ хачу падзякаваць мінчанцы Маргарыце Анатольеўне Лапкоўскай, якая дала мне ваш адрас. Андрэй Міхайлавіч Ягамост, Іркуцкі край, Расія”.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter