Пінскі раён

Пінскі раён знаходзіцца на поўдні Беларусі. Праз яго праходзяць каналы — Агінскі і Днепра-Бугскі. Глебы пераважаюць тарфяна-балотныя. У раёне размешчаны паклады сапрапелі і балотнай руды, торфу і гліны. Плошча Пінскага раёна складае 3,2 тысячы квадратных кіламетраў. Насяляюць Піншчыну беларусы (85,7 прац.), рускія (9,1 прац.), украінцы (3,8 прац.), палякі (0,8 прац.) і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей (0,4 прац.). Усяго на тэрыторыі раёна пражываюць 64,8 тысячы чалавек.

Старшыня Пінскага райвыканкама Валерый РЭБКАВЕЦ: “Славімся мы народнымі майстрамі, рыбакамі. І не толькі...”

Пінскі раён знаходзіцца на поўдні Беларусі. Праз яго праходзяць каналы — Агінскі і Днепра-Бугскі. Глебы пераважаюць тарфяна-балотныя. У раёне размешчаны паклады сапрапелі і балотнай руды, торфу і гліны. Плошча Пінскага раёна складае 3,2 тысячы квадратных кіламетраў. Насяляюць Піншчыну беларусы (85,7 прац.), рускія (9,1 прац.), украінцы (3,8 прац.), палякі (0,8 прац.) і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей (0,4 прац.). Усяго на тэрыторыі раёна пражываюць 64,8 тысячы чалавек.

– Калі мы абмяркоўвалі, як будзем паказваць свае абрады, звычаі, высветлілася, што ўвесь матэрыял у праграму нават такога прадстаўнічага фестывалю ўмясціць немагчыма. Таму сканцэнтравалі ўвагу на тым, што для Піншчыны асабліва характэрна. Мы прадстаўляем тут наш быт, нашы традыцыі на прыкладзе звычайнай сялянскай хаткі, якіх мноства было на Палессі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя... Што яшчэ цікава, Пінскі край славіцца сваімі рыбакамі. Гэта, зрэшты, і не дзіўна — у нас шмат вадаёмаў, якія далёка за межамі раёна вядомыя як рыбныя.

Многія населеныя пункты Піншчыны вельмі старажытныя. Напрыклад, вёска Купяцічы ў царкоўных дакументах упершыню ўпамінаецца ў 1182 годзе. Фактычна з таго часу развіваюцца і рамёствы. Асабліва актыўна гэты працэс пайшоў у ХVІ стагоддзі, пры каралеве Боне, якая атрымала Пінскае княства ў падарунак ад мужа, вялікага князя літоўскага і караля польскага Сігізмунда І. Яна правяла тут адміністрацыйныя і зямельныя рэформы. Пры каралеве Боне заахвочваліся рамёствы і гандаль, быў пракладзены першы на Палессі канал.

Пачатак прадпрымальніцкай дзейнасці паклаў прадстаўнік вядомага шляхецкага роду Аляксандр Скірмунт. У вёсцы Парэчча ён пабудаваў адну з першых у Беларусі суконных фабрык. Вопытныя майстры, запрошаныя з Германіі, навучылі мясцовых сялян новай для палескай глыбінкі справе. Тут жа працаваў і цукровы завод. Такім чынам, невялікая вёсачка мела прамысловы патэнцыял, нават магутнейшы, чым некаторыя гарады. Заняткі мясцовых жыхароў перадаваліся ў спадчыну іх нашчадкам. Тое, чым мы можам ганарыцца сёння, пачыналася, як бачым, многа стагоддзяў назад.

Сучасная Піншчына — развіты сельскагаспадарчы і прамысловы рэгіён, які спецыялізуецца на вытворчасці малака і мяса, у раслінаводстве — на вырошчванні збожжавых культур і цукровых буракоў.

У межах рэалізацыі дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла, разлічанай на бягучую пяцігодку, статус аграгарадкоў атрымалі Плешчыцы, Малоткавічы, Аснежыцы, Лапаціна, Лагішын і іншыя вёскі. Сучасны выгляд набылі школы, установы культуры, амбулаторыі, дамы быту і іншыя аб’екты. Новае дыханне атрымалі дамы фальклору, якіх у нас шэсць, тры дамы рамёстваў, 62 сельскія бібліятэкі, 4 дзіцячыя школы мастацтваў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter