Піліпаўскія запусты

З 27 лістапада ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Піліпаўскі пост, які быў прызначаны ў IV—V стагоддзях для падрыхтоўкі да святкавання Раства Хрыстовага. На Беларусі гэты час называлі яшчэ Піліпаўка і прыгаворвалі: “Піліпаў пост — да святак масток”. Перад Піліпаўкай наладжвалі апошнія вяселлі, таму ў песнях пяецца: “Была восень, цяпер зіма, былі хлопцы, цяпер няма”.

  • На запусты паўсюдна было прынята выносіць на двор пачастункі для дамавіка, каб вялася хатняя жывёла.
  • У некаторых месцах Беларусі, а таксама ў Смаленскай вобласці перад тым як
    27 лістапада сесці вячэраць, гаспадары павінны былі выйсці з хаты да варот і запрасіць “царыцу дамавую, цара дамавога з малымі дзеткамі загавець”. Пасля вячэры на стале пакідалі ежу і посуд, накрывалі гэта абрусам — для таго, каб “дамавіку з дамавіхай было чым пачаставацца”. У вобразе дамавіка людзі бачылі перш за ўсё сваіх продкаў.
  • Таксама гэты дзень стаў знакавым для вызначэння надвор’я на бліжэйшую і далёкую перспектыву: 

Перазімак (з 27 лістапада да 23 снежня) — пачатак зімы.
Калі на Піліпа шэрань — да ўраджаю аўса, дождж — да ўраджаю пшаніцы.
Калі варона голас падае — да адлігі.
Шэрань на дрэвах — да марозу, туман — да адлігі, а калі шэрань была ўначы, днём будзе снег.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter