14 і 16 чэрвеня Вялікі тэатр прапануе прэм’ерныя паказы восьмай у сваёй гісторыі сцэнічнай версіі «Кармэн»

Оперны хіт

Без сумнення, «Кармэн» — гэта самая знакамітая французская опера. Некалькі мелодый з яе, пэўна, зможа напець любы жыхар нашай планеты, нават далёкі ад свету класічнай музыкі. У 1933 годзе менавіта з пастаноўкі «Кармэн» з легендарнай Ларысай Александроўскай у галоўнай ролі пачалася гісторыя нашага тэатра оперы і балета. Папулярнасць спектакля была ашаламляльнай — ён ішоў ледзь не кожны вечар.

Фота КRAJ.BY
Фота КRAJ.BY

14 і 16 чэрвеня Вялікі тэатр прапануе прэм’ерныя паказы восьмай у сваёй гісторыі сцэнічнай версіі оперы. Рэжысёр-пастаноўшчык новага спектакля Галіна Галкоўская гаворыць,  што вельмі хоча, каб ён прыносіў радасць і тым, хто над ім працуе, і тым, хто будзе яго гля-дзець. Гэтую работу яна прысвячае ўсім вялікім дырыжорам, артыстам, мастакам, балетмайстрам, хормайстрам, канцэртмайстрам, якія па кру-пінках стваралі і зрабілі наш тэатр Вялікім, дапамаглі яму здабыць сваю адметнасць, праславілі на ўвесь Савецкі Саюз.

Дырыжор-пастаноўшчык Андрэй Галанаў: 

—Бізэ задумаў свой твор для тэатра «Опера Комік», але ў выніку ён упісаўся ў жанр камічнай оперы. Канфлікт чаканняў публікі і таго, што яна ўбачыла на прэм’еры, прывёў да таго, што опера адразу не была ацэнена, і нават прыгажосць музыкі не выратавала «Кармэн» ад правалу. Поспех прыйшоў пасля таго, як Эрнэст Гіро, блізкі сябар і паплечнік Бізэ, зрабіў новую рэдакцыю, наблізіўшы твор да класічнага разумення оперы. І стаўленне публікі змянілася. Некаторыя лічаць, што любая опера адбылася, калі ў ёй ёсць хоць бы адна сапраўдная арыя, якая з часам стане вядомай. А тут цэлы набор «оперных хітоў».

Ірына ЮР’ЕВА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter