Около ста тысяч зрителей посмотрели видеопроекты Купаловского театра

Нагадаем, купалаўцы выйшлі ў online-прастору дзеля таго, каб заставацца разам з гледачамі нават ва ўмовах адсутнасці магчымасці наведаць тэатр. Оnline-паказы шэрагу спектакляў з архіва тэатра і бягучага рэпертуару, жывыя трансляцыі (“Купалаўскі online” і “Купалаўскі дома”), цікавыя праекты (“Чытаць я хацеў!”), выпуск другога нумара часопіса “Купалаўскі”, які зараз даступны і ў электронным фармаце, — за гэтымі і іншымі актыўнасцямі тэатра сочаць не толькі беларускія гледачы, але і яго прыхільнікі па ўсім свеце.

Фото предоставлено пресс-службой Купаловского театра

Дзякуючы праектам “Купалаўскі online” і “Купалаўскі дома” гледачы ўбачылі дзевяць тэатральных пастановак: спектаклі з архіва і бягучага рэпертуару, творчы вечар і спектакль-капуснік да 95-годдзя тэатра. На працягу двух тыдняў у сакавіку і красавіку за online-паказамі і трансляцыямі сачылі каля 65 000 гледачоў, падлічвае прэс-сакратар тэатра Паліна Крышчановіч:

— Асабліва ім палюбіўся новы праект “Чытаць я хацеў!”. За два тыдні да яго далучыліся 13 артыстаў, а агульная колькасць праглядаў online-чытанняў склала больш за 22 тысячы. Цікава, што падчас чытанняў прагучалі не толькі ўрыўкі з любімых кніг беларускай класікі, але і сусветна вядомыя замежныя творы, а таксама сучасныя беларускія аўтары. Акрамя таго, у пачатку мая ў прамым эфіры відэасэрвіса VOKA артысты сыгралі спектакль “Ураджай” адмыслова для інтэрнэт-аўдыторыі. А з 1 па 8 мая кожны вечар на YouTube-канале і ў Instagram-акаўнце тэатра купалаўцы чыталі ўрыўкі з твора Міхася Зарэцкага “Ой, ляцелі гусі…”.

Таксама звярніце ўвагу: пакуль тэатр не працуе ў звычайным рэжыме, на рэкламных пляцоўках, дзе заўсёды можна ўбачыць афішы спектакляў і праектаў Купалаўскага, размешчаны плакаты з жыццесцвярджальнымі цытатамі з легендарнага спектакля “Паўлінка”. Вядомыя выказванні герояў п’есы Янкі Купалы дапоўнены пажаданнямі ад купалаўцаў — гэта падтрымка кожнаму беларусу ў час цяжкасцей і выпрабаванняў.

Акрамя таго, Купалаўскі тэатр падрыхтаваў спецыяльны відэаролік “Мы вернемся! Ваш Купалаўскі”. Паглядзець яго можна ў сацыяльных сетках і на YouTube-канале тэатра.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter