Обратная связь: о чем пишут наши читатели

Наши читатели уже подготовили свои дома и земельные участки к зиме. Можно и немного отдохнуть и написать письмо, вспомнить о лете и пережитых чувствах, ловить прекрасные моменты. Наш редакционный ящик всегда полон. Перечитаем письма вместе. 

ВАНДРОЎКА

Калі старонкі падручнікаў ажываюць

Удзельнікі праграмы “Спадчына" гімназіі № 14 Мінска пабывалі ў старажытным Полацку. Маршрут у Год гістарычнай памяці быў абраны не выпадкова. Вучні марылі пабываць ва ўнікальным горадзе, які называюць “калыскай беларускай дзяржаўнасці".


Да нашай радасці Полацк сустрэў сонечным надвор'ем і незабыўнай атмасферай старажытнасці. На фоне блакітнага неба і ярка-жоўтай лістоты над Заходняй Дзвіной ўзвышаўся Сафійскі сабор -- помнік сакральнага дойлідства XI-XVIII стагоддзяў.

Вучні 8 “А”, 8 “Б” і 7 "Б" класаў даведаліся, што ў саборы знаходзіцца самы вялікі арган у Еўропе. Канцэрт арганнай музыкі мы слухалі пад адкрытым небам. Дзіўныя мелодыі зліваліся з шолахам лістоты. Пазней усе з надзеяй дакрануліся да Барысава каменя і загадалі свае жаданні.

Асабліва дзяцей ўразіў музей беларускага кнігадрукавання. Вучні, што ў наш час аддаюць перавагу электронным кнігам, з цікавасцю для сябе адкрылі, як ствараліся кнігі ў далёкім мінулым. Старажытныя рукапісы, станкі для вырабу кніг, васковыя фігуры, апранутыя ў стылі таго часу, кнігі, надрукаваныя самім Францыскам Скарынам, перанеслі на стагоддзі таму, прымусілі адчуць ход гісторыі.

Пешаходную экскурсію пачалі ад помніка героям Айчыннай вайны 1812 года. Запомніўся гімназістам і помнік літары “Ў”, па сутнасці – эксклюзіўнаму сімвалу беларускай мовы, а таксама знак “Геаграфічны цэнтр Еўропы", адкрыты ў Полацку ў 2008-м годзе. Дзеці не хавалі захаплення, казалі: «Як выдатна, калі старонкі падручнікаў ажываюць!»

Вучні, затаіўшы дыханне слухалі пра жыццё вялікай асветніцы ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры. Многія, слухаючы аповяд пра яе самаадданае служэнне Богу, расчуліліся да слёз…

Вярталіся дадому з вялікім багажом новых ведаў і ўражанняў. Падумалася: “Старажытны горад выстаяў на працягу стагоддзяў і цяпер квітнее. І ўсё гэта дзякуючы яго працавітым і светлым душой жыхарам, а таксама дзяржаве, што стварла ўсе для гэтага ўмовы. Шанаваць гісторыю і любіць сваю зямлю -- вось, чаму мы, як педагогі, павінны навучыць падрастаючае пакаленне сёння!”


Іна ЯЦЫНА, Святлана ГРЭЧКІНА, настаўнікі гімназіі № 14 Мінска

Фото предоставлено Инной Яциной

Гісторыя з канверта

Нашы агеньчыкі

На Тыдні бацькоўскай любові прынята віншаваць і радаваць падарункамі самых блізкіх і родных. Сапраўды, хто можа быць даражэйшым за бацькоў, што далі жыццё і заўсёды побач?


У спецыяльнай школе-інтэрнаце горада Навагрудка па традыцыі адзначаем Дзень Маці, выказваем словы падзякі калегам-жанчынам за нялёгкую матчыну працу. Мне хочацца пазнаёміць чытачоў з нашымі цудоўнымі матулямі.

Мама Лідзія Уладзіміраўна калісьці была выпускніцай нашай школы. У цяперашні час яна працуе прыбіральшчыцай. Яе сынок Віталік таксама навучаецца ў нас. Хлопчык спакойны, выхаваны, разважлівы і задуменны. Ён вельмі любіць сваю сям’ю. На пытанне, кая твая матуля, адказвае: ”Не такая, як усе. Яна залатая”. Віталік выхоўваецца ў мнагадзетнай сям’і. У дружным сямейным калектыве дзяцей было чацвёра. У мінулым годзе малодшы хлопчык, якому было 4 гады памёр. Але ў матулі хапае сіл перажыць страту і рухацца далей. Яна сагравае прамянямі сваёй любові, калі сумна і цяжка, свеціць – калі цёмна, грэе – калі не вельмі ўтульна і холадна. І так будзе заўсёды.

Аляксей і Аляксандр -- браты-блізняткі. Хлапчукі вучацца ў паралельных класах. Яны -- ужо сапраўдныя мужчыны. І ёсць ім, з каго браць прыклад. Бацька блізняткаў ваеннаслужачы. З ранняга ўзросту сыны прывучаюцца да парадку. Бацька ніколі ні да чаго не прымушае хлапцоў, спакойна распавядае пра тое, што такое добра, а што – дрэнна. І сыны заўсёды ведаюць – за свае ўчынкі і выбар трэба трымаць адказ. Асаблівая ўвага ў сям'і надаецца спорту: валейболу і баскетболу, прывіваецца любоў да фізічных практыкаванняў. У паведамленні ”Якім я ўяўляю сябе праз 10 год” Аляксей адзначыў: “Буду абаронцам Радзімы, як бацька. Хачу, каб матуля і бабуля жылі вельмі доўга і шчасліва”.

Асаблівыя дзеці – асаблівыя мары... Дзяўчынка Валерыя марыць аб тым, што пабудуе з матуляй дом будучыні ў выглядзе сэрца. І гэта нездарма. Мама Валерыі – будаўнік, упэўненая, смелая жанчына. Маці траіх дзяцей. Дачка імкнецца быць падобнай на яе.

“Жанчына Богам надзелена мацярынскім талентам”, – так пра сваю жонку Наталлю Іванаўну кажа яе муж Павел Феліксавіч. Іх сям’я складаецца з чатырох чалавек: бацькі і двое дзетак. Старэйшаму сыну ўжо 24 гады, малодшаму Аляксандру – 9. “Жонка – бясконцая дабрыня, мудрасць. Яе ўменне разумець, дараваць, згуртаваць не раз выручалі і ратавалі” – разважае муж Павел Феліксавіч. Менавіта любоў матулі, яе вера, што ўсё будзе добра вырвала з лап хваробы малодшага Аляксандра. Маміны розум і мудрасць дапамаглі, калі патрэбна было стаць перад выбарам, у якой установе будзе навучацца хлапчук.

Падчас мерапрыемства “Сям’я ў сэрцы кожнага”, удзельнікамі якога былі бацькі і дзеці, з пытаннем, які галоўны крытэрый у выхаванні, я звярнулася да бацькоў Аляксея, вучня нашага класа. Дзмітрый Сяргеевіч, як глава сям’і, адказаў: “Праца і павага да старэйшых, асабліва да жанчын”. Жанчын у сям’і дзве: матуля і маленькая дачушка Дар’я. А вось хлапцоў усям’і чацвёра: бацька і трое сыноў. Пра матулю яны кажуць: ”Гэта ікона, на якую мы пастаянна молімся, з якой раімся, у якой просім падтрымкі і дапамогі ў цяжкія хвіліны. Для нас мама – сімвал працавітасці, адданасці нам, дзецям”.

Хачу адзначыць, што ў дружным калектыве аднадумцаў склаліся моцныя сямейныя каштоўнасці, традыцыі. Асноўнае правіла – адзін за ўсіх і ўсе за аднаго!

Я таксама маці – шчырая, добрасумленная і адказная. Найвялікшае шчасце дарыць жыццё, бачыць у дзецях свой працяг. Стараюся быць маці не толькі для роднай дачкі, але і для выхаванцаў установы, з якімі працую вось ужо 24 гады. Вельмі прыемна, калі выпускнікі школы не забываць пра нас, настаўнікаў, і з выхадам у дарослае жыццё.

Дарагія нашы матулі і таты! Прыміце нізкі паклон за нястомную працу і цярпенне, за вашу вялікую місію, якая служыць крыніцай жыцця і дабра.

Іна ПЕТУШКОВА, выхавальнік ДУА “Спецыяльная школа-інтэрнат г. Навагрудка”

Фото предоставлено Инной Петушковой 

ЗЕМЛЯКИ

Женское счастье простое

Несколько десятков лет назад Ольга Милевич решилась на перемены: вышла замуж. Именно с Виктором она поняла, что такое любовь и уважение, доверие и поддержка.

- Доверяю ему больше, чем себе, - признается Ольга Иосиповна. – Я самая счастливая женщина на свете: знаю, что любима, сама люблю, у меня отличные дети. Старшая дочь Алеся окончила школу Олимпийского резерва в Минске и с дипломом преподавателя спортивных дисциплин университета Максима Танка приехала работать в Ошмянский ФОК. Виктория приобрела специальность бухгалтера, а Денис стал поваром.

Работа у моей землячки нелегкая: приходится стоять за прилавком по 12 часов. Вечером женщина приходит без сил, ничего делать не хочется. Так дети и суп приготовят, и картошкой с салатом угостят.

Ольга Иосиповна гордится тем, что семья их очень дружная. Старшие дочери во время учебы на каждые каникулы и выходные спешили домой: скучали по семье, да и помощь по хозяйству была не лишней. На учебу они всегда уезжали с домашними соленьями, маринадами, овощами с огорода – все натуральное, свое.

Наша героиня долгое время искала свое место в жизни. И нашла! Получила самый высокий, шестой, разряд продавца и продолжает трудиться в торговле.

С каждым годом женщина убеждается в том, что чем больше порядка в душе, тем теплее отношения в семье, уютнее в доме, все ладится у детей. Дочери уже создают свои семьи. Ольга уверена, что у каждой из них также будет любимый мужчина рядом, ведь примером для них всегда был отец – надежный, ответственный и любящий.

Николай БАЛЫШ, Ошмяны

Дорогие друзья! 

Подключайтесь к нашему диалогу на страницах "Сельской газеты". Задавайте вопросы, делитесь рассуждениями о наболевших вопросах, присылая письма на адрес kuzmich@sb.by  Пишите также в рубрики «Книга жалоб и предложений», «Теплое послание», "Земляки", "Мир моих увлечений", звоните на "Горячий телефон" 8 (017) 311-02-88. Будем вместе искать ответы на волнующие вопросы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter