Нявыгадным курсам пайшлі...

Затрымалі грамадзянку Расійскай Федэрацыі і жыхарку Мядзельскага раёна супрацоўнікі Мядзельскага РАУС. Інцыдэнт адбыўся ў курортным пасёлку Нарач. Днём, у 12 гадзін, 44-гадовая расіянка прыйшла да абменніка здаваць расійскія рублі. «Прадпрымальная» мясцовая жыхарка прапанавала купіць валюту па курсу, што вышэй за афіцыйны. Госця Беларусі згадзілася. 2 тысячы «родных» рублёў яна прадала за 220 тысяч беларускіх «зайцаў». Абедзьве засталіся б задаволенымі, каб не ўмяшаліся супрацоўнікі міліцыі... «Хацела выгадней здаць грошы», — патлумачыла ўдзел у махінацыі грамадзянка з Расіі.

Для дзвюх жанчын — расіянкі і беларускі — махінацыі з валютай закончыліся вялікім штрафам.

Затрымалі грамадзянку Расійскай Федэрацыі і жыхарку Мядзельскага раёна супрацоўнікі Мядзельскага РАУС. Інцыдэнт адбыўся ў курортным пасёлку Нарач. Днём, у 12 гадзін, 44-гадовая расіянка прыйшла да абменніка здаваць расійскія рублі. «Прадпрымальная» мясцовая жыхарка прапанавала купіць валюту па курсу, што вышэй за афіцыйны. Госця Беларусі згадзілася. 2 тысячы «родных» рублёў яна прадала за 220 тысяч беларускіх «зайцаў». Абедзьве засталіся б задаволенымі, каб не ўмяшаліся супрацоўнікі міліцыі... «Хацела выгадней здаць грошы», — патлумачыла ўдзел у махінацыі грамадзянка з Расіі.

Жанчыны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 11.2 КААП Рэспублікі Беларусь. Згодна з ім, за парушэнне ўстаноўленага парадку пры здзяйсненні валютных аперацый прадугледжаны штраф ад 50 да 300 базавых велічынь. У дадатак — канфіскаваны 2 тысячы расійскіх рублёў і 220 тысяч беларускіх, на якіх «пагарэлі» жанчыны.

Аляксандр СЯНЮЦЬ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter