Нярыцарскі ўчынак

У Баранавіцкім раёне коннік абрабаваў жанчыну на прыпынку

У Баранавіцкім раёне коннік абрабаваў жанчыну.

Жыхарка раёна чакала транспарт на аўтобусным прыпынку ў вёсцы Нагорнай. У гэты момант ззаду да яе падышоў невядомы мужчына, вырваў з рук дзяўчыны сумку і пабег да прывязанага непадалёк ад прыпынку каня. На бягу ён выцягнуў з сумкі кашалёк, забраў грошы і, ускочыўшы на каня, некуды падаўся.

— У той жа дзень незвычайнага злачынцу затрымалі, — расказваюць у Баранавіцкім РАУС. — Ім аказаўся 30-гадовы жыхар Баранавіцкага раёна, які раней неаднаразова быў судзімы. Прычынай такога шалёнага ўчынку паслужыла жаданне атрымаць крыху грошай. У час вобыску “здабытак” знайшлі ў яго сужыцелькі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter