Нялегкiя пракосы. Палеглыя хлябы i дрэннае надвор`е ўносяць карэктывы ў Бялыніцкім раёне

— Па першых пракосах бачна, — расказаў дырэктар ААТ “Новая Друць” Ігар Кальчэўскі, — што сёлетняе жніво не будзе лёгкім. На жаль, у нас шмат палеглых хлябоў, ды і да ўборкі
— Па першых пракосах бачна, — расказаў дырэктар ААТ “Новая Друць” Ігар Кальчэўскі, — што сёлетняе жніво не будзе лёгкім. На жаль, у нас шмат палеглых хлябоў, ды і да ўборкі з-за дрэннага надвор’я давялося прыступіць пазней, чым звычайна. Дарэчы, у гэтым годзе мы амаль у два разы павялічылі плошчу збожжавых. Усяго хлебаробам гаспадаркі давядзецца ўбраць 1300 гектараў зерневых і зернебабовых культур. Нагрузка на адзін камбайн складае ажно 181 гектар. Усяго да жніва прыступіла сем экіпажаў. Разлічваем, што ўраджайнасць па сельгаспрадпрыемству не апусціцца ніжэй за 30 цэнтнераў з аднаго гектара, а значыць, без праблем збяром запланаваныя 4200—4500 тон збожжа. Тым больш што ўмовы створаны для працы добрыя. Механізатары забяспечаны двухразовым харчаваннем, арганізавана працоўнае спаборніцтва. — Ужо васемнаццаць уборачных сезонаў за плячыма, а хвалююся, як быццам у першы раз, — падзяліўся ўражаннямі ад першага выезду ў поле леташні пераможца працоўнага спаборніцтва камбайнераў гаспадаркі Сяргей Плехаў, які ўжо другі год запар шчыруе ў адным экіпажы з сынам Дзмітрыем. — Наогул я з першага класа бацьку падчас жніва дапамагаю, — уносіць папраўку юнак. – На наступны год скончу ПТВ-217, буду таксама прасіцца працаваць на камбайне...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter