Няўрымслівая бабуля

Спадарыня Марыя з Астравеччыны лічыць грошы мільёнамі, спявае, танцуе ў фальклорным гурце і ездзіла на ровары ў пары з прэм’ер-міністрам ЛітвыУсмешка на твары, румяныя шчочкі, жывыя, ажно свецяцца вочы… А жвавай бабулі з Астравеччыны хутка 90 гадоў. Можа, сакрэт маладосці і бадзёрасці Марыі Юльянаўны ў тым, што лекуецца толькі народнымі сродкамі: баярышнік, каліна, шыпшына… “Яшчэ ў дзяцінстве цыганка мне наваражыла, што ў старасці я буду вельмі шчасліва жыць і грошы мільёнамі лічыць, — пачынае размову па-беларуску з невялічкім літоўскім акцэнтам. — Усё і збылося: зараз я жыву, гора не ведаючы, і атрымліваю вялікую пенсію”.
Спадарыня Марыя з Астравеччыны лічыць грошы мільёнамі, спявае, танцуе ў фальклорным гурце і ездзіла на ровары ў пары з прэм’ер-міністрам Літвы

Марыя Мажэйка і прэм’ер-міністр Літвы Андрыюс КубіліюсУсмешка на твары, румяныя шчочкі, жывыя, ажно свецяцца вочы… А жвавай бабулі з Астравеччыны хутка 90 гадоў. Можа, сакрэт маладосці і бадзёрасці Марыі Юльянаўны ў тым, што лекуецца толькі народнымі сродкамі: баярышнік, каліна, шыпшына… “Яшчэ ў дзяцінстве цыганка мне наваражыла, што ў старасці я буду вельмі шчасліва жыць і грошы мільёнамі лічыць, — пачынае размову па-беларуску з невялічкім літоўскім акцэнтам. — Усё і збылося: зараз я жыву, гора не ведаючы, і атрымліваю вялікую пенсію”.
Маладосць Марыі была нялёгкай: Другая сусветная вайна, стварэнне калгасаў, цяжкая сялянская праца. “Ткаць я пачала, калі стала даставаць нагой да педалькі, — успамінае сялянка. — Раней жа дорага набыць было адзенне, а ў сям’і вунь колькі дзяцей, таму і трэба было дапамагаць маці іх апранаць. Затым ткала сабе пасаг: ручнікі, кашулі, прасціны…” Цяпер у Марыі Юльянаўны дастаткова часу, таму яна любіць “пад радыё” вязаць кручком сурвэткі, якіх у яе вельмі шмат. А яшчэ — заядлы чытач, і ў рымдзюнскую бібліятэку, за тры кіламетры ад сваёй вёскі Петрыкі, ездзіць на ровары. “Марыя Мажэйка заўсёды бярэ кніжку беларускага ці літоўскага аўтара ды просіць што-небудзь “пра жыццё”, казала мне мясцовая бібліятэкарка. — Яна перачытала і Купалу, і Коласа, і Адама Міцкевіча…”
У бабулі Марыі вялікая колькасць грамат за актыўны ўдзел у фальклорным гурце “Жыльвіціс” (“Вярба”). Калектыў узнік адразу пасля вайны. Ягоныя ўдзельніцы самі жывуць у фальклорнай плыні. Перанялі песні і абрады, у тым ліку і складаныя ды надзвычай прыгожыя карагоды, непасрэдна ад сваіх бабуль ды матуль. “Мы спяваем як беларускія, так і літоўскія песні. Ездзілі выступаць і ў Мінск, і ў Вільню, і ў Польшчу…”, — гаворыць Марыя Юльянаўна.
Усе ў Рымдзюнах яшчэ памятаюць такую цікавую падзею: да вяскоўцаў прывандраваў з камандай на сваім ровары прэм’ер-міністр Літвы Андрыюс Кубіліюс. Тады ж і няўрымслівая Марыя Мажэйка захацела праехаць “круг гонару” з прэм’ер-міністрам вакол школы. “Я з годнасцю, пад апладысменты зрабіла гэтае самае кароткае, але самае запамінальнае ў сваім жыцці падарожжа”, — з усмешкай прыпамінае жанчына.
На мой погляд, гады толькі ўпрыгожылі Марыю Юльянаўну, далі напоўніцу раскрыцца яе прыгожай душы. Жывучы ў ладзе з сабой, з людзьмі і Усявышнім, яна прымае жыццё такім, як яно ёсць, і радуецца таму, што мае.

Юлія Букель

На здымку:
Марыя Мажэйка і прэм’ер-міністр Літвы Андрыюс Кубіліюс
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter