Няўдалая спроба

Жыхар Бабруйска апёкся, паспрабаваўшы патушыць пажар

Жыхар Бабруйска паспрабаваў самастойна патушыць пажар, у выніку атрымаў апёкі 10 працэнтаў цела, пашкоджанні скуры на руках і твары 1—2-й ступені.

У цэнтр аператыўнага кіравання Бабруйскага падраздзялення МНС аб пажары паведамілі суседзі. 74-гадовая пенсіянерка выбралася на вуліцу, а яе сын спрабаваў затушыць полымя, але беспаспяхова. Выратавальнікі справіліся з агнём за пятнаццаць хвілін. Цалкам знішчана драўляная веранда, пашкоджана каля 10 квадратных метраў даху дома. Прычынай пажару стала неасцярожнае абы-ходжанне мужчыны з агнём пры курэнні.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter