Інтэлектуальны «Форт Баярд» па-беларуску

ЯГО сутнасць — гульнявое вандраванне, падчас якога ўдзельнікі праекта вышукваюць у экспазіцыях музеяў адказы на пытанні, атрыманыя з даведнікаў. Тыя, хто правільна адкажуць на ўсе пытанні і пройдуць усе 10 «лабірынтаў», прымуць удзел у розыгрышы паездкі на некалькі дзён у Вену. Там пераможцы наведаюць Музейны квартал, які з‘яўляецца самым буйным музейна-культурным комплексам Еўропы.

Сёння ў Мінску стартуе інтэрактыўны культурны праект «Музейныя лабірынты»

ЯГО сутнасць — гульнявое вандраванне, падчас якога ўдзельнікі праекта вышукваюць у экспазіцыях музеяў адказы на пытанні, атрыманыя з даведнікаў. Тыя, хто правільна адкажуць на ўсе пытанні і пройдуць усе 10 «лабірынтаў», прымуць удзел у розыгрышы паездкі на некалькі дзён у Вену. Там пераможцы наведаюць Музейны квартал, які з‘яўляецца самым буйным музейна-культурным комплексам Еўропы.

Як паведаміла карэспандэнту «БН» прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Юлія Віскуб, у «лабірынтах» задзейнічаны 10 сталічных музеяў літаратурнага, гістарычнага і мастацкага профілю. Незалежна ад паслядоўнасці наведванняў, неабходна самастойна або сабраўшы групу ўдзельнікаў (не больш за чатыры чалавекі) перамяшчацца па музеях. Пры праходжанні кожнага «лабірынта» неабходна пазначаць свае адказы на пытанні, якія вы знойдзеце ў даведніках.

У культурным праекце прымуць удзел мастакі, клубы ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, аўтары бардаўскіх песень, майстры скрапбукінга (калекцыянеры ўнікальных фотаздымкаў) і стрыт-арта...

Таццяна УСКОВА, «БН»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter