На «Оскар» от Беларуси номинирован документальный фильм «Дебют»

Новы шанец

На разгляд у беларускі оскараўскі камітэт былі пададзены тры заяўкі: «Дэбют» Анастасіі Мірашнічэнкі, «Унутры сябе» Сяргея Талыбава і «Кадзіш» Канстанціна Фама. Пасля падрабязнага вывучэння карцін прынялі рашэнне аб тым, што Беларусь на «Оскары» прадставіць дакументальная стужка «Дэбют», якая ў канцы мінулага года была прызнана лепшым фільмам у негульнявой форме па выніках рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная кінапрэмія Беларусі». Карціну «Дэбют» прапануюць намінаваць на «Оскар» у катэгорыі «Лепшы замежны фільм».

Кадр з фільма «Дэбют»

Стужка расказвае аб тэатры ў гомельскай калоніі, дзе адбываюць пакаранне паўтары тысячы жанчын. Апынуўшыся ў працяглым зняволенні, яны баяцца пазбавіцца сямейнай падтрымкі. Не страціць сябе ім дапамагаюць рэпетыцыі спектакля. Доўгачаканая прэм'ера адбудзецца ў Гомельскім драматычным тэатры. Асуджаныя жанчыны ўпершыню за доўгія гады на некалькі гадзін пакінуць тэрыторыю калоніі, а іх дэбют на прафесійнай сцэне змогуць убачыць іх родныя. Для жанчын з калоніі гэта шанец паўстаць перад блізкімі не ў вобразе злачынцаў і зрабіць першы крок у новае жыццё.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter