
— Пра 75-годдзе Перамогі краіна не забывае, — адзначыў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак. — Выплаты пачнуцца з 1 красавіка. Органам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, а таксама супрацоўнікам Міністэрства абароны, МУС, КДБ, дзе пенсіяніруецца частка ветэранаў, пастаўлена задача зрабіць пералічэнні як мага хутчэй, пажадана ў першыя дні красавіка.
У красавіку наша краіна атрымае каля 2000 экспрэс-тэстаў на каронавірус з Кітая. Гэта першая партыя, якую нашы медыкі атрымаюць ад замежных калег. Акрамя гэтага, у Беларусь даставяць медыцынскія акуляры, дыстанцыйныя тэрмометры і іншую медыцынскую прадукцыю.
Для аўтамабілістаў таксама ёсць прыемная навіна: для атрымання дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху фізасобам больш не трэба прадстаўляць сертыфікат аб праходжанні дзяржтэхагляду. Што датычыцца юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, для іх усё застаецца без змен.

З красавіка ў нашай краіне павялічыцца памер базавай арэнднай велічыні: яна ўзрасце да 17 рублёў 85 капеек з 16,9 рубля. Адпаведнае рашэнне прынята Саветам Міністраў Беларусі і апублікавана на афіцыйным сайце Урада. Гэтая велічыня выкарыстоўваецца для разліку арэнднай платы плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Таксама паказчык выкарыстоўваецца і ў дачыненні да машына-месцаў, будынкаў, збудаванняў, ізаляваных памяшканняў і іх частак у межах гандлёвых цэнтраў і рынкаў.
Наша краіна і Расія дастаткова працавалі над фарміраваннем адзінай базы невыязных грамадзян. І вось з красавіка гэтая база стане рабочай.
tychko@sb.by