Новы год з Вітаўтам

На дварэ восень, але мы ўжо задумваемся аб святкаванні Раства і Новага года. Хочацца экзотыкі! Але не пальм і какосаў, а чагосьці аўтэнтычнага, самабытнага. Можа, параіце, дзе і як справіць свята ў традыцыях эпохі ВКЛ? Мы з мужам жадаем, каб дзеткі з маленства ведалі гісторыю і фальклор сваёй Бацькаўшчыны. Сям’я Язэпчык, г. Маладзечна

Адно з беларускіх турагенцтваў нядаўна распрацавала анімацыйную экскурсію “Раство і Новы год з князем Вітаўтам”. Гэта якраз тое, што вас цікавіць. Свята праходзіць ў сярэднявечных традыцыях і, як абяцаюць распрацоўшчыкі, запомніцца на ўвесь год. Галоўным персанажам свята стане не Дзед Мароз, а сапраўдны беларускі герой — Святы Мікалай. Менавіта яго пад Раство чакалі нашы продкі. Уся анімацыя прысвечана чаканню Святога Мікалая, але сядзець у кутку нікому не прыйдзецца. Сам князь Вітаўт збярэ харугву з прыхільнікаў сярэднявечча. Вас чакае бітва з крыжакамі, якія па сцэнарыю не жадаюць дапусціць прыход святога. У Івянцы адбудзецца кульмінацыйная падзея анімацыі — штурм замка крыжакоў. Пасля перамогі пачынаецца самая прыемная і смачная частка экскурсіі: турысты частуюцца нацыянальнымі стравамі, слухаюць сярэднявечную музыку і развучваюць танцы таго часу. Хоць да зімніх святаў яшчэ далёка, варта паклапаціцца аб набыцці тура загадзя.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter