Новости кооперации

Гостеприимно распахнул двери новый магазин в агрогородке Новый Двор Щучинского райпо...

Обновился  Новый  Двор

Гостеприимно распахнул двери новый магазин в агрогородке Новый Двор Щучинского райпо. Освятил помещение и дал благословение на хорошую торговлю ксендз Александр Петрович.

По словам директора Щучинского сельского филиала райпотребобщества Светланы Ковальчук, в реконструкцию объекта было вложено 430 миллионов рублей собственных средств. А вот на приобретение оборудования взяли кредиты. Только холодильная установка обошлась в 43 миллиона рублей. В магазине установят два кондиционера.

Вскоре здесь будет открыт кафетерий, который рассчитан на 20 посадочных мест.

Покупателей обслуживают шесть продавцов. В магазине предлагают посетителям широкий ассортимент товаров и рассчитывают, что ежемесячный товарооборот составит около 140 миллионов рублей.

Константин КЛЕБАН

----------------------------------

«Вясна»  на  паўночнай  мяжы

Прыгожы гарадскi пасёлак Езярышча. На аўтамабiльнай трасе Адэса—Санкт-Пецярбург гэта свое­асаблiвыя вароты з Беларусi ў Ра­сiйскую Федэрацыю. Але перад тым як перасягнуць дзяржаўную мяжу, не пашкодзiць падсiлкавацца. I тут перад вачыма падарожнiкаў паўстае прыдарожнае кафэ з пяшчотнай назвай «Вясна». Яно знаходзiцца ў падпарадкаваннi Гарадоцкага раённага спажывецкага таварыства.

Дужа ўтульнае i запатрабаванае для падарожнага чалавека прадпрыемства грамадскага харчавання. Менавiта харчавання, бо тут можна ў любы час не толькi наспех перакусiць усухамятку, але i з асалодай з’есцi ўвесь комплекс з першым-другiм-трэцiм. Нездарма так любяць спыняцца ў «Вясне» расiйскiя, украiнскiя дальнабойшчыкi. Беларускае меню ( нават з шашлыком  i дранiкамi) не толькi смачнае, што пальчыкi аблiжаш, але i намнога таннейшае, чым у суседнiх краiнах.

Мясцовыя дзеткi i адпачываючыя ў лясным пасёлку таксама любяць зайсцi ў «Вясну», каб, напрыклад, купiць марожанае. Яго тут каля дзесятка найменняў, на розны густ. Ветлiва абслугоўваюць спадарожных гасцей i сваiх землякоў буфетчыцы Святлана Сотнiкава i Галiна Плецяга. Яны майстрыцы на ўсе рукi: i стравы самi гатуюць, i гандаль вядуць. А ў самы адказны для хлебаробаў час уборкi маленькi калектыў «Вясны» яшчэ абслугоўваў i камбайнераў мясцовага сельгаспрадпрыемства iмя Дзiмiтрава. 

--------------------------------------

Вясковы  унiвермаг

Гучыць некалькi нязвычна ў   адносiнах да прадпрыемства гандлю ў вёсцы. Хаця прыгарадны пасёлак Альгова побач з Вiцебскам не ўкладваецца ў такi тэрмiн. Фактычна Альгова ўжо злiлося з абласным цэнтрам. Сюды нават рэгулярна ходзяць гарадскiя аўтобусы. А вось трамвайныя рэйкi пакуль не пракладзены, жартуюць мясцовыя жыхары.

Затое прадпрыемствы гандлю ў цэнтры пасёлка настолькi насычаны разнастайнымi таварамi, што не адпавядае ўжо статусу традыцыйнай крамы цi магазiна тавараў штодзённага попыту. Па сутнасцi, гэта невялiкi унiвермаг, дзе працуюць шасцёра прадаўцоў. Сярэднемесячны тавараабарот складае не менш як 150 мiльёнаў рублёў. Калi ўлiчыць, што побач абласны цэнтр i многiя альгоўцы атаварваюцца ў Вiцебску, гэта неблагi паказчык.

Больш за чвэрць стагоддзя за «капiтанскiм рулём» магазiна ў Альгове стаiць ветэран спажыўкааперацыi Тамара Джэранава. За такi доўгi час памянялася нямала работнiкаў гандлю, а вось Тамара Васiльеўна з жаноцкай i прафесiйнай мудрасцю кiруе калектывам. Ёсць у iм нават своеасаблiвая сямейная дынастыя. Загадчыцай адной з секцый магазiна працуе Ала Беразнёва, а побач за стойкай бара — яе дачка Надзея, нядаўняя выпускнiца Полацкага тэхналагiчнага каледжа спажыўкааперацыi. 

Вiталiй ФЁДАРАЎ

--------------------------------------

С песней по жизни

«Асалода» — так называется народный хор Славгородского райпо. Поют в нем люди разных профессий, среди которых инспектор по кадрам Тамара Карпова, секретарь Наталья Вахрушева, заготовитель Александр Акулов, экономист Марина Чирец и многие другие.

В репертуаре творческого коллектива десятки народных песен, которые очень нравятся зрителям. А выступает хор не только в родном Славгородском районе, но и далеко за его пределами, активно участвует в конкурсах народного творчества и, как правило, получает высокую оценку своего мастерства.

Николай КОМЛЕВ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter