Новости гродненского региона

В агроусадьбе “Каралінскі фальварак Тызенгаўза”, что вблизи областного центра, состоялся пленэр художников из Армении, Грузии, Польши, Литвы, России и Беларуси, посвященный Республиканскому фестивалю национальных культур.

Остановили мгновение

Двенадцать художников из шести стран написали городские пейзажи Гродно и его окрестностей.

В  агроусадьбе “Каралінскі фальварак Тызенгаўза”, что вблизи областного центра, состоялся пленэр художников  из Армении, Грузии, Польши, Литвы, России и Беларуси, посвященный   Республиканскому фестивалю национальных культур. Увидеть многонациональный, самобытный город над Неманом глазами художников из разных стран можно  в городском выставочном зале, где открылась оригинальная выставка. А в разгар праздника, 7 июня, одна из работ каждого мастера  украсит  парк имени Жилибера. Особенно понравившиеся этюды можно будет приобрести гродненцам и гостям в память о самобытном городе и неповторимом фестивале.

Узорная прыгажосць

Навагрудская выцінанка-выбіванка атрымала статус нематэрыяльнай каштоўнасці Беларусі.

Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай  рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі. Традыцыя ўпрыгожваць чырвоны кут з іканастасам у хаце, засцілаць стол ажурнымі сурвэткамі, выразанымі з паперы, у гэтым рэгіёне перадаецца з пакалення ў пакаленне. Найбольшае распаўсюджанне ў Беларусі яна атрымала ў 30—40-я гады мінулага стагоддзя. На Навагрудчыне існавала  свая асаблівая тэхніка выканання выцінанак: іх выразалі не нажніцамі, а выбівалі на дошцы долатам ці расплюшчаным цвіком. З цягам часу такую самабытную прыгажосць людзі змянілі на фабрычныя сурвэткі. Вярнула традыцыю  мясцовая майстрыха  з вёскі Мілушава Ніна Шурак. Яе першая выцінанка-выбіванка ўпрыгожыла  чырвоны кут з іканастасам  вясковай хаты экспазіцыі мясцовага гісторыка-краязнаўчага музея. Сёння прызнаныя нематэрыяльнай каштоўнасцю краіны навагрудскія выцінанкі-выбіванкі экспануюцца таксама ў раённым цэнтры рамёстваў, у сталіцы і нават у суседняй Польшчы. А  Ніна Шурак перадае сваё майстэрства маладому пакаленню.

Пасыл яднання

Упершыню  адкрыецца фестывальны  Паштовы падворак.

“Гродзенская пошта — ад старажытных часоў да сучаснасці” — так акрэслілі межы свайго падворку гродзенскія паштавікі.

— Работнікі нашага філіяла РУП “Белпошта” вырашылі стварыць на ўсебеларускім свяце арыгінальную тэрыторыю нацыянальнага аператара паштовай сувязі, каб такім чынам аб’яднаць людзей усіх нацыянальнасцей, якія жывуць і вучацца на гродзенскай зямлі, — зазначыў  дырэктар філіяла Іван Пратасевіч.

На падворку  будзе прадстаўлена частка багатай экспазіцыі па гісторыі пошты на Гродзеншчыне  ад дарэвалюцыйных часоў да сучаснасці: форма служачых, штэмпелі, паштоўкі, канверты і г. д. Экспанаты ў арыгінальны музей, які  стварыў Гродзенскі філіял, збіраліся не толькі з архіваў, іх перадавалі паштавікі з усёй Гродзеншчыны. Дарэчы, першы ўспамін аб пасыльнай службе на беларускай зямлі гісторыкі адносяць  да 885 года.

Спецыялісты аддзела маркетынгу паведамілі, што на Паштовым падворку будзе таксама праводзіцца памятнае спецыяльнае гашэнне маркіраванага канверта, прысвечанае Х Рэспубліканскаму фестывалю нацыянальных культур.

Елена СЕМЕНОВА
info@ng.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter