Как не утратить нашему обществу навык чтения художественной литературы?

Новое про чтение

По недавним социологическим исследованиям — лишь половина белорусов читает сегодня книги в печатном варианте. Остальные отдают предпочтение интернету и социальным сетям. По данным Института социологии НАН 49% белорусов читают художественную литературу и лишь 12 % из них отдают предпочтение белорусским авторам. Впрочем, у наших соседей, в том числе в России, Литве, Украине ситуация аналогичная. Как идет переформатирование интеллектуального пространства? В чем причины происходящего и что впереди? Об этом размышляют эксперты “НГ”.

Фото Павла Чуйко

Трэба памятаць пра свае традыцыі


knigopoisk.org

Пётр Васючэнка, літаратуразнаўца, пісьменнік

Калі выкладчык ці настаўнік сёння сам не чытае, ці будуць чытаць яго студэнты і вучні? Калі студэнты філфака, будучыя настаўнікі, развучваюцца чытаць, што казаць пра студэнтаў іншых факультэтаў? Якія з іх будуць настаўнікі? Не ўсе, вядома, але многія ўжо чытаюць не творы, а  дайджэсты, кароткі змест замест самога твора. Расце новае пакаленне, і мы маем справу з данасцю. І з гэтым, безумоўна, трэба нешта рабіць. Неабходна вучыць новую генерацыю выкладчыкаў размаўляць з моладдзю на іх новай камп’ютарнай мове. Інакш мы іх згубім. У некаторых еўрапейскіх універсітэтах сёння забараняюць карыстацца смартфонамі, электронікай і студэнты і прафесары носяць у руках велізарную колькасць кніг... Яны вяртаюцца да слова!

У маім дзяцінстве камп’ютараў не было зусім. Усё замянялі кнігі і бібліятэкі. І гульні нашыя ў той час усе былі літаратурныя... Мы гулялі ў “Таямнічы востраў” Жуля Верна на востраве на рэчцы Палата ў Полацку. У сабаку Баскервіляў! Нашая самасвядомасць была кніжная. Мы асацыіравалі сябе з кніжнымі героямі, хацелі быць на іх падобнымі.  Кніга... Зразумела, яна чапляецца за чалавечую памяць і захоўвае ў ёй вялікі згустак асацыяцый. Я заўсёды магу прыгадаць, дзе і пры якіх абставінах чытаў тую ці іншую кнігу. А з электронным носьбітам — мы маем толькі экран.

У мяне ёсць электронныя версіі маіх твораў. Гэты мой уклад у агульную справу віртуалізацыі. Але мне хапае працы за кафедрай, часам я даю інтэрв’ю на літаратурныя тэмы, такім чынам нешта раблю ў плане папулярызацыі беларускай літаратуры.

Мантра нумар адзін да маіх студэнтаў: літаратура — гэта тэкст, а з тэкстамі што трэба рабіць? Тэксты трэба чытаць. Яны сумленна паўтараюць яе за мною, але ці чытаюць на самай справе? Мантра нумар два: кніжныя тэксты — гэта 32 літары, а камп’ютарныя толькі дзве — ёсць ток ці няма току, нуль ці адзін? На жаль, адбываецца аптымізацыя і скарачэнне гадзін па літаратуры ў нашых ВНУ, згодна з Балонскім працэсам гадзіны самастойнай працы павялічваюцца, а аўдыторнай — памяншаюцца. Гэта дае магчымасць чытаць, але ці выкарыстоўваюць яе студэнты? У аўдыторыі я заўсёды як выкладчык магу паразважаць, але калі толькі даю заданні, у мяне не будзе часу на развагі, я магу ўжо толькі кантраляваць іх выкананне.

Па ўсім свеце гуманітарыі здаюць свае пазіцыі. Але ўсё пачынаецца з тэксту, і любы папулярны сучасны серыял пачынаецца з кнігі. Між тым я быў сведкам, калі адбывалася наадварот: серыял пераўтвараўся ў кнігу. Папулярныя серыялы “Рабыня Ізаўра” ці “Проста Марыя” выходзілі ў выглядзе сваіх літаратурных версій. Нават пісаліся працягі вядомых кніг, напрыклад, “Унесенных ветром” Маргарэт Мітчэл.

І сёння пісьменнікі зарабляюць грошы не кнігамі, а экранізацыямі сваіх кніг. Толькі ў гэтым выпадку яны робяцца мільянерамі, як правіла. Я не бачу прычыны, чаму серыял нельга паставіць па добрым творы? І гэта будзе прывабліваць чытача! Прымушаць яго пасля цікавага кіно звярнуцца да першакрыніцы.

Я мала ведаю, што адбываецца ў Расіі і Літве з чытаннем, але, думаю, усё аналагічна. Чытаюць, ведаеце, дзе? У Швецыі. Добра чытаюць і добра выдаюць. І дзіцячую літаратуру выдаюць. Як гэта растлумачыць? Гэта традыцыі і кніжнае выхаванне.

У тым апытанні 12% для беларускай кнігі не так і мала. Лічу, што беларуская літаратура якраз вельмі добра паспявае за сучасным жыццём. З’явілася новая генерацыя беларускіх пісьменнікаў. Я не ўсё падзяляю ў іх эстэтыцы, але рады, што яна ёсць. Ці, напрыклад, пісьменнік Андрусь Горват і яго кніга “Радзіва “Прудок”. Горват напісаў “інтэрнэт-раман”, гэта яго пасты з Фэйсбуку, але калі іх выдаюць як кнігу, судзіць мы гэтую інтэрнэт-літаратуру павінны па законах літаратуры... Кажуць, прасценькая кніжка, празрыстая... Але нешта там ёсць непрасценькае і непразрыстае.

Ёсць беларускі нон-фікшан. Я зараз, дарэчы, прачытаў 50 сучасных беларускіх кніг, таму што быў у журы адной паважанай прэміі. З іх 20—30 пра сучаснаць і добрая палова як раз ў жанры нон-фікшан, але я не прымаю гэты тэрмін. Па мне, дык лепш гучыць “дакументальная проза”, а казка лепш гучыць, чым “фэнтэзі”. І я ўбачыў на прэміі ўвесь наш спектр...

Што казаць — цяжкавата было. Узровень ёсць, але ўсё ж такі чагосьці не хапае... І не толькі ведання сучаснаці, а чагосьці яшчэ. Хаця баларускія пісьменнікі шмат ездзяць па свеце, шмат бачаць. Але перш за ўсё трэба не забывацца пра сваю класіку і свае літаратурныя традыцыі.

Перегрузка ведет к перезагрузке

bsu.by
Наталья Федотова, кандидат филологических наук, доцент

Увы, многие писатели сегодня ниже своего достоинства считают продвижение книг. Говорят: “Рано или поздно моя книга найдет своего читателя”. Но время изменилось, и надо быть настойчивым. И тогда будет стоять очередь за твоим новым романом. Надо учиться заниматься промоушеном, по западному образцу, мы никуда от этого не уйдем, мы живем по законам рынка. А многие наши писатели пускают это дело на самотек. Не читают потому, что писатели не умеют донести свои произведения.

У нас не развита система литературных агентов. Большинство издательств работают по советскому образцу — книгу отпечатали и дальнейшей ее судьбой не интересуются.  

В результате сегодня визуальная культура победила книжную. Но это разные типы восприятия текста. В любом сериале очень много посредников между зрителем и литературной основой истории. Есть режиссер, сценаристы, не всегда талантливые исполнители. В литературе никаких посредников нет. Когда я читаю, у меня есть мое право дофантазировать, досочинять.

Все, кто сегодня обсуждает утрату книжного навыка, принадлежат к старшему поколению. Я не торопилась бы с выводами: хорошо это или плохо — то, что сегодня происходит.  Дети и подростки переходят от книжного и печатного восприятия информации к визуальному. Мы же находимся еще в этом процессе. Конечно, умение читать —  это разговор не про буквы, не про количество прочитанных книг. Это про способ понять себя, про способ самопознания. Это особый вид когнитивной работы. И  такие когнитивные навыки, как способность к чтению, не приобретаются раз и навсегда. Научившись глубоко и вдумчиво читать в школе и не практикуя этот навык в дальнейшем, его утрачиваешь.

Чтение глянца, интернета, социальных сетей — это информированность. Но это  нельзя считать настоящим чтением. Настоящее чтение — это не информированность, не количество знаков, букв и сведений. Это способ разобраться в себе, в том, как устроена эта жизнь. Попытка ответить на вопрос: какое место я могу в ней занять исходя из того, что я из себя представляю? Интернет поменял способ мышления. Он стал фрагментарным, разрозненным, иногда шаблонным и стереотипным. Но, может, это и отвечает новым вызовам времени? Этот процесс начался еще в 1990-х, когда появилось клиповое мышление. От аналитического способа мышления интернет нас, безусловно, отстраняет. Но при этом он дает возможность приспособиться к информационным перегрузкам и избытку информации.

Очевидно, эти перегрузки дети, которые родились в 2000-х годах, на уровне внутренних психологических инструментов научились преодолевать. Они приспособились к отбору наиболее релевантной, подходящей и нужной конкретно им информации, отсеивая сразу все ненужное. Они этих перегрузок, которые испытывают, может быть, их родители, не замечают. Но вместе с тем они перестают читать полноценно и вдумчиво. Они утрачивают навык критического анализа, становятся более податливыми к различным манипуляциям, в том числе и информационным. Они не в состоянии им противостоять.

Очевидно, что все мы куда-то движемся. Может быть, не вперед, а в сторону. К невероятной лаконичности,  разрозненности, фрагментарности. Все философы-футурологи нашего времени, в конце концов, тоже не едины в оценках. Этот информационный взрыв уничтожит нас или приблизит к новой гармонии? В их трудах очевиден лишь один вывод: элита общества все так же останется читающей, критически мыслящей, максимально отстраненной от технологии и дробления информации.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter