Новая старонка

Матэрыялы барысаўскіх даследчыкаў выдадзены ў Францыі

Матэрыялы барысаўскіх даследчыкаў выдадзены ў Францыі.

У Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева з’явілася адметнае выданне. Гэта 44-ы нумар зборніка матэрыялаў «Напалеонаўскія даследаванні», які ўбачыў свет у адным з французскіх выдавецтваў. У яго ўвайшлі мемуары, што раней не выдаваліся, а таксама новыя звесткі аб рускай кампаніі Напалеона, сабраныя гісторыкамі з Беларусі, Францыі, Расіі, Італіі, Бельгіі, Швейцарыі і прадстаўленыя на III і IV Каладзееўскіх чытаннях. Трэба падкрэсліць, што ў ліку аўтараў — супрацоўнікі названай бібліятэкі Аляксандр Балябін і Уладзімір Кішчанка.

Перадаў зборнік у дар бібліятэцы прадстаўнік Цэнтра напалеонаўскіх даследаванняў Жэром Бакур. Гэты вядомы спецыяліст па гісторыі эпохі напалеонаўскіх войн, у тым ліку падзей на Беразіне ў 1812 годзе, пастаянны ўдзельнік міжнародных навукова-практычных канферэнцый «Каладзееўскія чытанні» днямі з візітам наведаў Барысаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter