Новая хваля новых імён.

Заўтра стане вядома, хто прадставіць Беларусь на міжнародных конкурсах маладых выканаўцаў папулярнай музыкі “Новая волна — 2012”.

Заўтра стане вядома, хто прадставіць Беларусь на міжнародных конкурсах маладых выканаўцаў папулярнай музыкі “Новая волна — 2012”.

Даведацца аб тым, наколькі жорсткай была канкурэнцыя сярод прэтэндэнтаў на паездку на конкурс, можна будзе дзякуючы “Дню Новой волны”, які падорыць прыхільнікам вакальных спаборніцтваў тэлеканал “Беларусь 1”. 8 красавіка ў эфіры будуць прадстаўлены тэлевізійныя версіі дзіцячага і дарослага адбораў.

Нацыянальны адборачны тур на “Детскую Новую волну — 2012” гледачы ўбачаць у 15.30. А праз гадзіну іх чакае прагляд адбору на конкурс маладых выканаўцаў “Новая волна — 2012”. “День Новой волны” ў эфіры “Беларусь 1” завершыць гала-канцэрт зорак эстрады з удзелам Дамініка Джокера, Брэндана Стоўна, Анатоля Ярмоленкі, Аляксея Хлястова, Іны Афанасьевай, Дзядзі Вані, Макса Лоранса, Юзары, DJ Анатоля, а таксама пераможцаў сёлетніх нацыянальных адборачных тураў.

Фінал “Новой волны — 2012” для канкурсантаў ад 16 да 30 гадоў пройдзе ў Юрмале з 24 па 29 ліпеня. “Детская Новая волна — 2012”, у якой удзельнічаюць юныя артысты ва ўзросце ад 8 да 13 гадоў, адбудзецца ў жніўні ў крымскім лагеры “Артэк”.

“Удзел у міжнародных конкурсах заўсёды на карысць пачынаючым артыстам, — адзначае мастацкі кіраўнік ансамбля “Сябры” народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка. — Можна адкрыць у сабе дагэтуль нераскрытыя магчымасці, пачуць парады прафесіяналаў і, калі пашанцуе, наблізіцца да мары — стаць артыстам”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter