Новаму году ўсюды дарога

Беларускі Дзед Мароз адкрыў граніцу для свята ў Белавежы

Беларускі Дзед Мароз адкрыў граніцу для свята ў Белавежскай пушчы.

Гэты загад гаспадар пушчанскага памесця аддаў ужо ў пяты раз. Як адзначае намеснік начальніка Брэсцкай чырванасцяжнай пагранічнай групы Дзмітрый Дзявятаў, традыцыя бярэ пачатак з 2008 года, калі беларускі Дзед Мароз прапусціў Новы год праз граніцу ўпершыню. Незвычайную акцыю было вырашана працягваць, і месца яе правядзення выбрана невыпадкова: праз беларускую частку Белавежскай пушчы праходзіць больш за 70 кіламетраў дзяржаўнай гра-ніцы, а ў лясах нясуць службу вайскоўцы пагранічнай заставы і пунктаў пропуску.

— Дзякуючы адказнаму стаўленню да сваіх абавязкаў яшчэ ніколі не здаралася, каб Новы год затрымаўся на граніцы, — гаворыць Дзмітрый Дзявятаў.

Сёлета ў мерапрыемстве ўдзельнічалі таксама 20 выхаванцаў Брэсцкага сацыяльнага прытулку. У Белавежскую пу-шчу разам з пагранічнікамі яны прыехалі дзякуючы агульнарэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці», якую падтрымала і кіраўніцтва нацыяльнага парку.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter