Новае слова для аўтапрама

На базе Магілёўскай СЭЗ створаць машынабудаўнічы кластар

Машынабудаўнічы кластар плануецца стварыць на базе Магілёўскай свабоднай эканамічнай зоны. Такую ідэю выказаў на чарговым пасяджэнні міжурадавай беларуска-аўстрыйскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў Мінску кіраўнік адміністрацыі СЭЗ Андрэй Ярцаў.

— У склад кластара ўвойдуць прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі. Плануецца, што яны будуць выпускаць аўтакампаненты і для айчыннага аўтапрама, — расказаў аб перспектывах машынабудаўнічай структуры кіраўнік аддзела інвестыцый і знешнеэканамічнай дзейнасці СЭЗ «Магілёў» Павел Ялфімаў.

Пад праект ужо выдзелена тэрыторыя ў 57 гектараў, дзе будзе створана ўся неабходная інфраструктура, а потым з’явяцца вытворчыя карпусы. Першыя практычныя крокі ў ажыццяўленні будаўніцтва заводаў будуць зроблены ў 2015—2016 гадах.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter