Федор Бондарчук собирается переснять "Человека-амфибию" с женщиной в главной роли

Новае прачытанне

Навукова-фантастычны раман пра чалавека, які здольны жыць пад вадой, пісьменнік Аляксандр Бяляеў напісаў яшчэ ў 1927 годзе. Упершыню яго хацелі экранізаваць амерыканскія кінематаграфісты ў 1940-х гадах. Аднак падводныя здымкі на той час былі вельмі небяспечныя і складаныя, галівудскія майстры адмовіліся ад ідэі. Больш за тое, да выхаду савецкага фільма лічылі экранізацыю рамана немагчымай. Першая карціна “Чалавек-амфібія” ўбачыла свет у 1961 годзе. Яе знялі на студыі “Ленфільм” рэжысёры Уладзімір Чабатароў і Генадзь Казанскі. Пасля было яшчэ некалькі экранізацый рамана. Аднак Фёдар Бандарчук збіраецца прадставіць зусім нечаканае новае прачытанне знакамітай гісторыі кахання — “чалавек-амфібія” ператворыцца ў жанчыну.

Кадр з фільма “Чалавек-амфібія”

Згодна са сцэнарыем, напісаным Алегам Малавічка, падзеі фільма разгортваюцца ў Санкт-Пецярбургу пачатку XX стагоддзя. Паміж наземным і падводным светам ідзе вайна: па начах Марскі Д’ябал нападае на караблі ў Фінскім заліве, а вынаходнік і прамысловец Максім Найдзёнаў вядзе паляванне на паўміфічнага монстра. Пошукі зводзяць Максіма з загадкавай дзяўчынай з узбярэжжа Галай, якая аказваецца не той, кім здаецца на першы погляд. Здымкі карціны ў Санкт-Пецярбургу запланаваныя на восень 2019 года, на экраны фільм мяркуюць выпусціць у 2020-м.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter