Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

У рэдакцыі газеты “Голас Радзімы” змяніўся паштовы адрас і тэлефоны

Новае месца для сустрэч

Звычайна ўвесну і летам значна больш супляменнікаў з розных краін прыязджае ў Беларусь, на зямлю продкаў. Некаторыя з іх наведваюць і рэдакцыю газеты “Голас Радзімы”, сустракаюцца з нашымі журналістамі. Таму з набліжэннем “сезону сустрэч” інфармуем, што рэдакцыя газеты нядаўна пераехала з праспекта Незалежнасці, 44.

Цяпер мы знаходзімся на паштовым адрасе:

220013 Мінск, вул. Багдана Хмяльніцкага, 10а. Дом прэсы, 722 пакой.

Паштовыя адпраўленні, якія прыходзяць на ранейшы адрас рэдакцыі газеты, цяпер па нашай просьбе перасылаюцца на новы адрас. Тэлефоны журналістаў у офісе рэдакцыі: (+375 17) 287 15 26 (Кацярына Мядзведская); (+375 17) 287 15 32 (Іван Ждановіч).

Даводзім да ведама ўсіх, хто плануе з намі сустракацца, што ў дні, калі вядзецца працэс вёрсткі, а таксама вычытваецца карэктуры, ідзе здача свежага нумара газеты ў друк (пятніца і панядзелак), супрацоўнікі газеты працуюць і па адрасе: вул. Кісялёва, 11 (у раёне Плошчы Перамогі).

Паважаныя супляменннікі! Сёлета ў вас будуць розныя нагоды, каб наведаць родную сваю Бацькаўшчыну. Адна з найбольш знакавых — прымеркаваны да 950-гадовага юбілею Мінска чарговы, ужо трэці па ліку Фэст мастацтваў беларусаў свету. Мяркуем, вы ўжо ведаеце пра яго ды ўносіце Фэст у свае планы. Калі ласка, просім вас папярэдне інфармаваць нас пра тое: каб узгадніць нашы дзеянні. Асабліва ж важна тое ў час адпачынкаў, калі кожны тыдзень меншым складам калектыву мы рыхтуем матэрыялы ў чарговы нумар газеты. А найлепш скантактавацца з намі — па электроннай пошце golas_radzimy@источник Тады мы зможам выбраць зручны варыянт для сустрэчы.

Калектыў рэдакцыі газеты “Голас Радзімы”

Голас Радзімы № 18 (3522), чацвер, 18 мая, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter