Новогодний бал в Большом театре в этом году будет посвящен теме кино

Ноч танца

Баль, які традыцыйна ладзіцца ў Вялікім тэатры оперы і балета з 13 на 14 студзеня, настолькі доўгачаканая падзея, што рыхтавацца да яго пачынаюць за некалькі месяцаў. Удзельнікі шукаюць доўгія сукенкі і смокінгі, каб адпавядаць дрэс-коду, і абавязкова наведваюць рэпетыцыі, якія праходзяць штотыдзень у сценах тэатра. Той, хто аднойчы быў удзельнікам балю, ведае, што ноч на стары Новы год у Вялікім гарантуе яркія і незабыўныя эмоцыі.

bolshoibelarus.by

Вось і сёлета арганізатары свята абяцаюць здзівіць. Пачнецца ўсё з Першага балю. Гэта да яго госці рыхтуюцца з верасня пад кіраўніцтвам харэографа-пастаноўшчыка Юліі Дзятко. Затым — майстар-клас. Тыя, хто не наведваў рэпетыцыі, змогуць развучыць некалькі па на самім вечары. Потым дзверы адкрые галоўная зала — там чакае канцэрт-сюрпрыз ад рэжысёра Галіны Галкоўскай. А пасля яго зноў будуць танцы. Падрыхтавана і вялікая забаўляльная праграма, паведамляе прэс-служба тэатра.

— Тэма балю — кіно, — расказвае рэжысёр Дар’я Пататурка. — Гэта дзіўны, асаблівы від мастацтва, і мы з рэжысёрам Наталляй Бараноўскай вырашылі сінтэтычна звязаць яго з тэматыкай оперы і балета. Асаблівую ўвагу надалі галівудскім фільмам, але пры гэтым не забылі і пра класіку: у нашай праграме знайшлося месца і танцу, і музыцы. Раскрыць гэту тэму нам дапаможа конкурс двайнікоў. Нядзіўна, што вядучымі вечара будуць акцёры, якія паўстануць у вобразах Чарлі Чапліна і Ганны Паўлавай, Айседоры Дункан і Сяргея Ясеніна.

Будзе працаваць салодкая зона, дзе на вачах гасцей прыгатуюць марожанае ў спецыяльнай «лабараторыі» і дзе, адказаўшы на пытанні віктарыны, можна будзе пачаставацца смачнымі зефіркамі. Дзякуючы навагодняму радыё можна будзе запісаць віншаванне, якое абавязкова прагучыць на вечары. Для ўсіх, хто вырашыць адпачыць ад танца, тэатральнае агенцтва «ГудТайм» правядзе «выязное казіно». Вядома, без грашовых ставак. Будуць рулетка, косці, фішкі, гульня «Мафія». Рыхтуюць арганізатары балю і іншыя сюрпрызы. Святочная ноч павінна запомніцца гасцям надоўга.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter